Dropbox скарачае 16% штату

Воблачны сэрвіс захоўвання даных Dropbox абвясціў, што звольніць 16% сваіх супрацоўнікаў — прыкладна 500 чалавек. Такі крок гендырэктар кампаніі Дру Х’юстан аргументаваў запаволеннем росту і «надыходам эпохі АІ-вылічэнняў».

Пакінуць каментарый

Апошні раз скарачэнні прайшлі ў Dropbox у студзені 2021 года. Выдаткі ў сувязі з новым раўндам файлаабменнік ацэньвае ў дыяпазоне $37-$42 млн. У наступны чацвер Dropbox прадставіць фінансавую справаздачу за 1 квартал, які, паабяцаў Х’юстан, апраўдае або нават перасягне чаканні.

Х’юстан адзначыў, што нягледзячы на прыбытковасць і добрыя вынікі рост Dropbox на фоне эканамічнай нестабільнасці і складанасцей у кліентаў запавольваецца, праз што некаторыя з раней прыбытковых інвестыцый больш не рэнтабельныя. Кампанія вырашыла правесці звальненні ў якасці прэвентыўнай меры і ўкласціся ў новыя напрамкі, каб паспяваць за зменамі ў галіне. Іншым важным фактарам стала бурнае развіццё штучнага інтэлекту, які, паводле слоў Х’юстана, цалкам зменіць разумовую працу.

Хто з бігтэхаў звольніў больш за ўсё — у працэнтах ад штату
Па тэме
Хто з бігтэхаў звольніў больш за ўсё — у працэнтах ад штату

Читать на dev.by