У Расіі ШІ-патруль пачаў гуляць супраць сваіх і штрафаваць мэрыю
У Варонежскай вобласці ШІ-сістэма «Дазор», запушчаная рэгіянальным урадам, пачала штрафаваць саму мэрыю і ўлады. Пра гэта паведамляюць «Ведамасці» са спасылкай на тэлеграм-канал Mash.

ШІ-патрулі павінны змагацца з парушэннямі добраўпарадкавання. Спецыяльны аўтамабіль, абсталяваны камерамі з ШІ, курсіруе па вуліцах і фіксуе графіці, смецце і надпісы на платах.
Але калі сістэма не можа ўстанавіць асобы парушальнікаў або ўласнікаў пашкоджаных сцен, адказнасць, паводле логікі алгарытму, кладзецца на раённыя ўправы і гарадскую адміністрацыю.
З пачатку верасня ў Арбітражны суд Варонежскай вобласці паступіла больш за сотню іскаў супраць чыноўнікаў за «неадпаведнасць правілам добраўпарадкавання». З моманту запуску «Дазор» зафіксаваў каля 2 тысяч парушэнняў добраўпарадкавання ў рэгіёне — патрулі працуюць у самім Варонежы і шэрагу невялікіх суседніх гарадоў. Цяпер больш за 100 пастановаў аспрэчваюцца ў судзе праз разыходжанне у пытанні пра тое, хто нясе адказнасць за парушэнні, а агульная сума штрафаў ужо перавысіла 3 млн расійскіх рублёў ($35 тысяч).
Варонежская мэрыя спрабуе аспрэчыць штрафы ў судзе. Стваральнікі і ўладальнікі сістэмы паведамілі, што паводле вынікаў судовых спрэчак могуць змяніць налады «Дазора», каб пазбегнуць курʼёзных сітуацый у будучыні. Улады рэгіёну падкрэсліваюць, што галоўная задача сістэмы — не папаўненне бюджэту, а больш чыстыя і акуратныя тэрыторыі.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.