Duolingo перадумала ўлічваць ШІ-навыкі пры ацэнцы, вось чаму
Кампанія адмовілася ад ідэі ўлічваць выкарыстанне штучнага інтэлекту пры ацэнцы эфектыўнасці супрацоўнікаў. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар кампаніі Луіс фон Ан.

Раней Duolingo планавала ўкараніць стратэгію «AI-first» і ўключыць выкарыстанне ШІ ва ўсе перформанс-рэўю. Аднак, паводле фон Ана, ініцыятыва выклікала пытанні ўнутры каманды. Супрацоўнікі пачалі наўпрост пытацца: «Вы хочаце, каб мы проста выкарыстоўвалі ШІ дзеля самога ШІ?», кажа бізнесмен.
«У выніку мы адступілі і сказалі: не, паслухайце. Самае важнае ў ацэнцы вашай працы — гэта тое, наколькі добра вы выконваеце свае задачы. У многіх выпадках ШІ можа дапамагчы, але калі не — я не збіраюся вас прымушаць», — заявіў ён.
Кіраўнік Duolingo прызнаў, што першапачатковая ідэя была ўспрынята неадназначна: «Стваралася адчуванне, што замест адказнасці за рэальны вынік мы проста спрабуем навязаць інструмент, які ў некаторых выпадках не падыходзіць».
Спачатку кампанія аб’явіла пра планы улічваць выкарыстанне ШІ ў ацэнцы супрацоўнікаў у красавіку 2025 года. Тады ж Duolingo заявіла, што будзе звяртаць увагу на навыкі працы з ШІ пры найме і паступова адмаўляцца ад падрадчыкаў для задач, якія можна аўтаматызаваць.
Пасля крытыкі ў сетцы фон Ан удакладніў, што кампанія не збіраецца замяняць супрацоўнікаў ШІ і працягвае наймаць спецыялістаў у ранейшым тэмпе.
У кампаніі лічаць, што ШІ застаецца дапаможным інструментам. «Праца нашых камандаў залежыць ад чалавечага меркавання, экспертызы і крэатыўнасці. ШІ-інструменты дапамагаюць у гэтай працы; яны не прымаюць рашэнні і не замяняюць людзей, якія ствараюць Duolingo», — заявіў прадстаўнік кампаніі.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.