Дураў: Telegram створыць дэцэнтралізаваныя крыптагаманцы і біржы

Каманда Telegram зоймецца распрацоўкай інструментаў для гандлю і захоўвання крыптавалют, у тым ліку гаманцоў і біржаў. Пра гэта ў сваім канале паведаміў гендырэктар праграмы Павел Дураў. Мэта — дэцэнтралізацыя сферы.

8 каментарыяў

«Блакчэйн-індустрыя будавалася на ідэі дэцэнтралізацыі, але выявілася сканцэнтраванай у руках купкі людзей, якія пачалі злоўжываць сваёй уладай. У выніку многія страцілі грошы, калі збанкрутавала адная з найбуйнейшых біржаў — FTX», — адзначыў Дураў.

Паводле яго слоў, вырашыць праблему дазволіць вяртанне блакчэйн-праектаў да вытокаў. А распрацоўшчыкі мусяць ствараць і несці ў масы хуткія і простыя ў выкарыстанні дэцэнтралізаваныя праграмы.

Прадпрымальнік дадаў, што для стварэння гандлёвай пляцоўкі Fragment на базе блакчэйну TON спатрэбілася ўсяго 5 чалавек і 5 тыдняў часу. Цяпер на ёй запушчаны продаж нікнэйм аўдля Telegram, і менш чым за месяц абарот дасягнуў $50 млн. Паводле слоў Дурава, на гэтым тыдні на Fragment з’явяцца новыя тавары.

«Так мы зможам выправіць памылкі, да якіх прывяла празмерная цэнтралізацыя і праз якія пацярпелі тысячы карыстальнікаў крыптавалют», — адзначыў фаўндар месенджара.

Скандал вакол крыптабіржы FTX разгарэўся ў лістападзе. Падчас разбору стала вядома, што кампанія выкарыстоўвала сродкі кліентаў у незаконных угодах і нядобрасумленна вяла бухгалтарскі ўлік. Пасля краху FTX давер да галіны моцна пахіснуўся і ўзмацніліся заклікі зрабіць рэгуляванне больш жорсткім.


Читать на dev.by