Дураў назваў WhatsApp вартай жалю пародыяй на Telegram. А аўдыторыя яго мэсэнджара дасягнула 1+ млрд карыстальнікаў у месяц

Павел Дураў пахваліўся, што ў яго мэсэнджара ўжо больш за 1 мільярд штомесячных актыўных карыстальнікаў, і нашмат. Паводле слоў прадпрымальніка, Telegram па гэтым паказчыку з’яўляецца другім па велічыні мэсэнджарам у свеце, калі не лічыць арыентаванага на кітайскі рынак WeChat.

1 каментарый

Дураў таксама распавёў пра рост уцягнутасці карыстальнікаў Telegram: у сярэднім кожны адкрывае аплікацыю 21 раз на дзень і праводзіць у ёй у сярэднім 41 хвіліну штодзень. Прыбытак Telegram за 2024 год склаў $547 млн. Для параўнання, выручка за ўвесь 2023 год была $342 млн, а аперацыйныя страты склалі — $108 млн, пісаў Financial Times. Гэта значыць, мінулы год стаў першым, які Telegram завяршыў у плюсе.

Таксама Дураў прайшоўся па WhatsApp, назваўшы яго «таннай, спрошчанай імітацыяй Telegram». Мільярдэр абвінаваціў аплікацыю Марка Цукерберга ў тым, што яго аўтары гадамі адчайна спрабуюць капіяваць ідэі Telegram, адначасова выдаткоўваючы мільярды даляраў на лабіраванне і піар-кампаніі, каб перашкодзіць канкурэнту развівацца. Дураў канстатуе, што гэтыя спробы не мелі поспеху, бо Telegram расце, выйшаў на прыбытак і — у адрозненне ад WhatsApp — застаўся незалежным.

Дуров: Telegram набрал 900+ млн пользователей, скоро станет прибыльным и выйдет на IPO
Па тэме
Дуров: Telegram набрал 900+ млн пользователей, скоро станет прибыльным и выйдет на IPO

Читать на dev.by