Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дураў патлумачыў адмову выдаваць звесткі Бразіліі дзеля ўнікання блакіроўкі

Кіраўнік Telegram назваў блакаванне месенджара ў Бразіліі «сумным» вынікам таго, што кампанія абараняе свабоду слова.

2 каментарыя
Дураў патлумачыў адмову выдаваць звесткі Бразіліі дзеля ўнікання блакіроўкі

Кіраўнік Telegram назваў блакаванне месенджара ў Бразіліі «сумным» вынікам таго, што кампанія абараняе свабоду слова.

Telegram не выдаў бразільскім уладам канфідэнцыйныя звесткі, бо кампанія не можа іх атрымаць з тэхнічных прычын. «Мы абскарджваем гэтае рашэнне і з нецярпеннем чакаем канчатковага рашэння. Чаго б гэта ні каштавала, мы будзем адстойваць інтарэсы нашых карыстальнікаў у Бразіліі і іх права на прыватную камунікацыю», — напісаў Дураў.

Бізнэсовец нагадаў, што раней Расія, Іран і Кітай ужо «забаранялі Telegram праз нашую прынцыповую пазіцыю ў пытанні правоў чалавека». Калі мясцовыя законы супярэчаць місіі месенджара што да свабоды слова, то кампанія палічыць за лепшае пакінуць рынак. «Такія падзеі, хоць і сумныя, усё ж лепшыя за здраду нашых карыстальнікаў і перакананняў, на якіх мы былі заснаваны», — дадаў ён.

Раней бразільская паліцыя папрасіла Telegram перадаць звесткі пра адміністратараў і сяброў неанацысцкіх груп, якіх падазраюць у датычнасці да нападу на школу ў Аракрусе ў лістападзе 2022 года. У страляніне загінулі чатыры чалавекі, дзесяць атрымалі раненні. Паліцыя сцвярджае, што 16-гадовы стралок звязаны з антысеміцкімі групамі ў месенджары.

Паводле даных бразільскіх СМІ, Telegram перадаў паліцыі звесткі, але 26 красавіка Вярхоўны суд краіны пастанавіў заблакаваць Telegram, а таксама павялічыў штодзённы штраф да 1 мільёна рэалаў за адмову падаць паліцыі дадатковыя даныя. У сакавіку 2022 года суд ужо выносіў рашэнне наконт блакіроўкі Telegram, але пазней скасаваў яго. У цяперашнім рашэнні пазначана, што Telegram праявіў «поўную непавагу да бразільскага правасуддзя».

Telegram заблакавалі ў Бразіліі
Telegram заблакавалі ў Бразіліі
Па тэме
Telegram заблакавалі ў Бразіліі
Telegram стаў другім паводле папулярнасці месенджарам у свеце
Telegram стаў другім паводле папулярнасці месенджарам у свеце
Па тэме
Telegram стаў другім паводле папулярнасці месенджарам у свеце
У Telegram зявіцца аўтавыдаленне кэшу і хаванне ўдзельнікаў груп
У Telegram з’явіцца аўтавыдаленне кэшу і хаванне ўдзельнікаў груп
Па тэме
У Telegram з’явіцца аўтавыдаленне кэшу і хаванне ўдзельнікаў груп

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Дуров слишком [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] оказался.Столько из за него оказалось в тюрьмах из за дыр в программе.

0

семиты злые какие стали