Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дураў паказаў інтэрфейс Telegram для Apple Vision Pro

Заснавальнік Telegram паказаў інтэрфейс месенджара ў дапоўненай рэальнасці для гаджата Apple. У праграмы напаўпразрысты інтэрфейс, у ім можна набіраць паведамленні голасам і глядзець відэа на вялікім экране.

Пакінуць каментарый

Дураў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа інтэрфейсу з подпісам «Telegram для VisionOS». Інтэрфейс выглядае гэтак жа, як у дэсктопнай версіі, аднак панэль для пераходу ў раздзелы налад знаходзіцца асобна злева. Медыяфайлы можна адкрыць ва ўсю шырыню экрана.

Набіраць паведамленні ў месенджар можна з дапамогай галасавога ўводу. Засталося незразумелым, ці будзе магчымасць выкарыстоўваць экранную клавіятуру ў новай праграме. Характэрныя для Telegram анімацыі пры націску на эмодзі ў гэтай версіі сталі яшчэ больш прыкметнымі: яны выходзяць па-за межы акна чата з 3D-эфектам.

Раней Apple паказала Vision Pro — гарнітуру дапоўненай рэальнасці. Яна з’явіцца ў продажы на пачатку 2024 года па цане ад $3,5 тысячы. Праз складанасць вытворчасці і высокую тэхналагічнасць кампанія ў разы знізіла мэтавы аб’ём выпуску прылад. Паводле даных СМІ, гарнітуру будуць рабіць паводле індывідуальных мерак карыстальніка.

Apple выпусціць удвая менш Vision Pro чым запланавала
Apple выпусціць удвая менш Vision Pro, чым запланавала
Па тэме
Apple выпусціць удвая менш Vision Pro, чым запланавала
WhatsApp запусціў галасавыя чаты як у Discord і Telegram
WhatsApp запусціў галасавыя чаты, як у Discord і Telegram
Па тэме
WhatsApp запусціў галасавыя чаты, як у Discord і Telegram
Telegram запусціў розыгрышы прызоў у каналах і раздасць шмат бясплатных падпісак
Telegram запусціў розыгрышы прызоў у каналах і раздасць шмат бясплатных падпісак
Па тэме
Telegram запусціў розыгрышы прызоў у каналах і раздасць шмат бясплатных падпісак

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.