Telegram запусціў розыгрышы прызоў у каналах і раздасць шмат бясплатных падпісак
Ва ўладальнікаў Telegram-каналаў з’явілася магчымасць праводзіць розыгрышы, выпадковым чынам размяркоўваючы прызы сярод падпісчыкаў. Гэта дазволіць ім прарэкламаваць свае каналы, прыцягнуць новую аўдыторыю і заахвоціць наяўных падпісчыкаў.
Ва ўладальнікаў Telegram-каналаў з’явілася магчымасць праводзіць розыгрышы, выпадковым чынам размяркоўваючы прызы сярод падпісчыкаў. Гэта дазволіць ім прарэкламаваць свае каналы, прыцягнуць новую аўдыторыю і заахвоціць наяўных падпісчыкаў.
Паводле слоў каманды месенджара, нягледзячы на папулярнасць розыгрышаў прызоў у сацсетках, спосабу хутка арганізаваць іх з сумленнымі вынікамі дагэтуль не было. Але Telegram абяцае гарантаваць, што пераможцы абраныя справядліва.
Уладальнікі каналаў могуць стварыць розыгрыш і задаць умовы яго правядзення ўсяго парай націскаў. Па заканчэнні розыгрышу Telegram выпадковым чынам вызначыць пераможцаў з ліку карыстальнікаў, якія адпавядаюць зададзеным крытэрам.
Пераможцы атрымліваюць падарункавыя коды, кожны з якіх актывуе бясплатную падпіску Telegram Premium. Але арганізатары могуць дадаць да падпіскі і ўласныя прызы.
Розыгрыш 10 тысяч падпісак запусціў заснавальнік месенджара Павел Дураў. Для ўдзелу трэба падпісацца на яго канал да 13 лістапада. Тыя пераможцы, у якіх падпіска ўжо ёсць, змогуць перадаць яе сябру.
Акрамя таго, розыгрышы прызоў дазваляюць каналам атрымаць дадатковыя галасы, каб павысіць узровень для публікацыі гісторый і некаторых іншых плюшак. За кожную разыграную Premium-падпіску канал аўтаматычна атрымлівае 4 галасы, якія не могуць быць перададзеныя іншаму каналу і застануцца ў канала-арганізатара на тэрмін дзеяння раздадзеных бясплатных падпісак. Абраную колькасць Premium-падпісак арганізатар аплачвае перад стартам розыгрышу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.