Дураў заявіў, што ў яго больш за 100 біялагічных дзяцей у 12 краінах. Маск ужо адрэагаваў
Павел Дураў у сваім Telegram-канале расказаў, як 15 гадоў таму праз праблемы з фертыльнасцю сябар папрасіў яго сперму. Прадпрымальнік спачатку смяяўся, але ў клініцы яму заявілі пра недахоп «высакаякаснага донарскага матэрыялу».
Паводле слоў Фаундера Telegram, дзякуючы яго семявай вадкасці больш як сто пар у 12 краінах змаглі завесці дзяцей. Праз шмат гадоў ён перастаў быць донарам, але яго замарожаная сперма ўсё яшчэ даступная па меншай меры ў адной клініцы.
Дураў не шкадуе аб тым, што стаў донарам, і ганарыцца сваім унёскам у вырашэнне сусветнай праблемы дэфіцыту здаровай спермы. Ён плануе адкрыць сваю ДНК, каб яго біялагічным дзецям было лягчэй знайсці адно аднаго. Ён дадаў, што хоча дапамагчы дэстыгматызаваць паняцце донарства спермы і заахвоціць да гэтага больш здаровых мужчын.
Заяву ўжо пракаментаваў Ілан Маск, у якога 12 дзяцей ад розных жанчын. Гендырэктар Tesla пажартаваў, што ў параўнанні з Чынгісханам Дураў быў бы «навічком». Паводле легенд, у заснавальніка Мангольскай імперыі было каля 600 дзяцей.
Читать на dev.by