Дураву працягнулі тэрмін затрымання. Telegram выпусціў заяву
Французскія праваахоўныя органы працягнулі тэрмін часовага ўтрымання пад вартай Паўла Дурава на 48 гадзін, паведамляе AFP.
RFI піша, што французскія законы дазваляюць папярэдне затрымліваць падазраванага на тэрмін да 96 гадзін. Затым суд мае вырашыць, ці вызваліць затрыманага, ці выставіць яму абвінавачванні і пакінуць пад вартай пры неабходнасці.
Дураў быў затрыманы ў ноч на 25 жніўня ў парыжскім аэрапорце Ле Буржэ. Паводле даных французскіх СМІ, бізнэсмену могуць выставіць абвінавачванні па шэрагу злачынстваў, у тым ліку махлярстве і тэрарызме, праз адсутнасць мадэрацыі на платформе і адмову супрацоўнічаць з французскімі спецслужбамі.
Telegram пасля працяглага маўчання выступіў з афіцыйнай заявай. Кампанія лічыць, што выконвае еўрапейскія законы, а мадэрацыя знаходзіцца на «ўзроўні індустрыяльных стандартаў». Таксама ў заяве гаворыцца, што Дураву «няма чаго хаваць», і падкрэсліваецца, што «абсурдна лічыць, быццам платформа або яе ўладальнік адказныя за парушэнні на гэтай платформе».
Читать на dev.by