Дзве праграмы беларусаў засвяціліся на Webby Awards — гэта «Оскар» у інтэрнэце

Дзве праграмы з беларускімі каранямі атрымалі тытул Webby Honorее на 28-й прэміі Webby Awards.

1 каментарый

Webby Awards — штогадовая міжнародная прэмія, якую ў прафесійных колах называюць «інтэрнэт-Оскарам». У ёй прадстаўлена больш за 100 катэгорый, у кожнай з якіх ёсць два пераможцы (Winners): выбраныя па рашэнні журы і ў ходзе глядацкага анлайн-галасавання з пяці намінантаў (Nominees).

Акрамя гэтага, арганізатары адзначаюць удзельнікаў, якіх лічаць аднымі з найлепшых у інтэрнэце, званнем Honorees — яго атрымліваюць менш за 20% заявак. Сёлета іх падало 13 тысяч праектаў з 70 краін.

Менавіта гэты тытул адразу ў дзвюх катэгорыях атрымала грузінская кампанія At team, заснаваная беларусамі. Арганізатары адзначылі яе праграмы Meditation for Sleep by Sleeep+ за «Найлепшы візуальны дызайн — Эстэтыку» і Wall Pilates by Fit & Lean за «Найлепшы візуальны дызайн — Функцыянал». Другая цяпер займае 130 месца ў катэгорыі «Здароўе і фітнес» у App Store.

Як адзначаюць заснавальнікі At team у каментары devby.io, «гэта першы выпадак, калі кампанія, заснаваная ў Грузіі, з адзіным офісам распрацоўкі ў Грузіі, была намінаваная на такую прэстыжную ўзнагароду ў галіне ІТ», плюс адразу з дзвюма праграмамі.

Пераможцы Webby Awards за 2024 год будуць агучаныя 23 красавіка. Сярод намінантаў такія кампаніі, як Apple, Audible, GLAAD і Warner Bros Discovery.

Gismart получил премию Webby Awards за приложение для йоги
По теме
Gismart получил премию Webby Awards за приложение для йоги
AI-видеоредактор Vochi номинирован на 2 премии. Можно поддержать
По теме
AI-видеоредактор Vochi номинирован на 2 премии. Можно поддержать

Читать на dev.by