Дзве траціны новых накапленняў за апошнія два гады прыпадаюць на 1% жыхароў планеты

Паводле ацэнак аналітыкаў міжнароднай дабрачыннай і гуманітарнай арганізацыі Oxfam, дзве траціны ўсіх новых асабістых накапленняў, зробленых пасля 2020 года, належаць 1% найбагацейшага насельніцтва планеты.

7 каментарыяў

Згодна з дакладам, за гэты час было створана $42 трлн глабальнага капіталу, з якіх $26 трлн, або 63%, знаходзяцца ў руках багатыроў, якія складаюць усяго 1% сусветнага насельніцтва. Адпаведна, астатнія $16 трлн размеркаваныя паміж 99% зямлян. Дакумент быў прымеркаваны да адкрыцця Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

У сярэднім адзін мільярдэр зарабляў $1,7 млн на кожны долар, зароблены адным чалавекам з «ніжэйшых» 90%.

Пры гэтым тэмпы стварэння новых накапленняў павялічваюцца: калі разглядаць апошнія 10 гадоў, то на 1% самых заможных людзей прыпадае каля паловы створанага за гэты час багацця.

Гаманцы мільярдэраў рэзка патаўсцелі ў 2022 годзе на тле падаражэння прадуктаў харчавання і энерганосьбітаў. Прыбытак 95 карпарацый у гэтых дзвюх сферах у 2022 годзе больш як падвоіўся, а акцыянерам яны выплацілі $257 млрд.

Поўная версія справаздачы Oxfam даступная па спасылцы.


Читать на dev.by