Двух беларусаў затрымалі ў Грузіі з-за крыпты, ім пагражае тэрмін
У Грузіі затрыманы грамадзянін Азербайджана і два грамадзяніны Беларусі, якія ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у складзе групы. Паведамленне Следчай службы Міністэрства фінансаў краіны заўважылі беларускія медыя.

Усталявана, што абвінавачаныя з мэтай незаконнага заробку і без абавязковай рэгістрацыі грузінскага Нацбанка праводзілі аперацыі з рознымі лічбавымі віртуальнымі актывамі ў Тбілісі і Батумі. Яны атрымлівалі значны даход у выглядзе камісійных ад канвертаванай крыпты.
У іх былі канфіскаваны наяўныя грошы — каля $247 тысяч, €1,7 тысячы, больш за 103 тысячы лары і не толькі. Зараз праваахоўнікі ўсталёўваюць іншых удзельнікаў схемы і выяўляюць выпадкі ўхілення ад выплаты падаткаў і магчымай легалізацыі незаконных даходаў.
Супраць затрыманых іншаземцаў заведзена справа па ч. 2 арт. 192 Крымінальнага кодэкса Грузіі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Яна прадугледжвае ад 3 да 5 гадоў турмы.
«Банку не спадабалася, што фірма ў афшоры». Працаваў за крыпту ў Эстоніі — цяпер «даволі вялікая сума» недаступная
Мы шукалі кейсы з крыпта-заробкамі ў розных юрысдыкцыях (рызык паўсюль нямала). Знайшлі два — з Эстоніі і Польшчы. Досвед двух беларускіх айцішнікаў атрымаўся вельмі розным.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.