У Беларусі запусцілі «адно акно» для ўладальнікаў электракараў
Беларуская асацыяцыя развіцця электратранспарту БЭТА запусціла анлайн-партал з «адным акном» для ўладальнікаў электрамабіляў, паведамляе Onliner. Сюды можна звярнуцца, калі ўзнікла праблема з зарадкай на канкрэтнай ЭЗС або з уласным аўтам. Таксама можна пакінуць скаргу, прапанову або задаць пытанне.
Беларуская асацыяцыя развіцця электратранспарту БЭТА запусціла анлайн-партал з «адным акном» для ўладальнікаў электрамабіляў, паведамляе Onliner. Сюды можна звярнуцца, калі ўзнікла праблема з зарадкай на канкрэтнай ЭЗС або з уласным аўтам. Таксама можна пакінуць скаргу, прапанову або задаць пытанне.
Адказваць на звароты абяцаюць на працягу некалькіх дзён асабіста, а самыя частыя будуць дубліраваць у сацсетках асацыяцыі. Складаныя сітуацыі могуць патрабаваць дбайнага вывучэння і больш часу. Да працы будуць прыцягнуты эксперты галіны, а таксама прадстаўнікі аператараў зарадавай інфраструктуры і аўтадылераў.
Сервісам могуць карыстацца ўсе ахвочыя незалежна ад грамадзянства, маркі і мадэлі электрамабіля. У форме звароту просяць указаць імя, кантакты для зваротнай сувязі, мадэль аўтамабіля і VIN-нумар. Паведамленне можна набраць тэкстам або прадыктаваць на тэлефон, а таксама прымацаваць фота ці відэа па праблемнай тэме.
Паводле старшыні асацыяцыі БЭТА Сяргея Худаешкі, неабходнасць у такім фармаце назрэла даўно — колькасць уладальнікаў электрамабіляў і зарадных станцый імкліва расце, і непазбежна ўзнікаюць спрэчныя сітуацыі. Асацыяцыя задзейнічае свае рэсурсы, магчымасці і кантакты з экспертамі, дзяржорганамі і арганізацыямі, каб вырашыць іх. «Уладальнікі электрамабіляў могуць быць упэўненыя ў тым, што іхны зварот уважліва вывучаць і разгледзяць з усіх бакоў, а ім акажуць неабходную падтрымку», — абяцаў ён.
Паводле дадзеных БЭТА, цяпер у Беларусі працуе 2688 грамадскіх зарадных станцыяў. З іх каля 70% — хуткія ЭЗС. На дарогах краіны ездзіць каля 60 тысяч «зялёных» аўтамабіляў, з іх каля 41 тысячы — чыстыя электракары, больш за 19 тысяч — гібрыды.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.