Джэймс Кэмеран увайшоў у склад рады дырэктараў АІ-стартапа Stability AI
Рэжысёр увайшоў у раду дырэктараў брытанскай кампаніі па распрацоўцы штучнага інтэлекту Stability AI. У стартапе ён зоймецца развіццём візуальных медыя.

Паводле даных Deadline, Кэмеран зоймецца візуальнымі медыя ў кампаніі, а таксама плануе выкарыстоўваць тэхналогіі Stablity AI у будучых фільмах. Кампанія мае намер стварыць візуальны «канвеер для ўвасаблення ідэй у жыццё».
«Джэймс Кэмеран жыве ў будучыні і чакае, пакуль астатнія з нас яго дагоняць», — заявіў генеральны дырэктар Stability AI Прэм Акараджу. У 2023 годзе здарылася адная з самых маштабных забастовак акцёраў у Галівудзе, яны выступалі супраць шырокага выкарыстання АІ у кіно.
Адзін з перадавых прадуктаў стартапа — генератар відэа Stable Video Diffusion. Ён дазваляе ствараць ролікі паводле тэкставага апісання. Паводле слоў Кэмерана, скрыжаванне генератыўнага АІ з генераванымі камп’ютарам выявамі «адкрывае перад мастакамі новыя спосабы расказваць гісторыі, якіх яны раней не маглі сабе нават уявіць».
У 2022 годзе капіталізацыя Stability AI ацэньвалася ў $1 мільярд, а сёлета стартапу ўдалося прыцягнуць інвестыцыі ў памеры $80 мільёнаў. Выканаўчым старшынёй рады дырэктараў кампаніі стаў былы прэзідэнт Facebook Шон Паркер.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.