«Джэймс Уэб» даслаў новыя звышвыразныя здымкі Сатурна
Тэлескоп упершыню сфатаграфаваў планету ў блізкім інфрачырвоным дыяпазоне.
На заяўку астраномаў апарат зрабіў некалькі вельмі працяглых па экспазіцыі здымкаў Сатурна ў інфрачырвоным дыяпазоне на даўжыні хвалі 3,23 мкм. Назіранне мелася паказаць здольнасць абсталявання выяўляць слабаразвітыя месяцы планеты. Таксама здымкі могуць даць больш інфармацыі пра атмасферу Сатурна і яго кольцаў.
На здымках кольцы з вялікім утрыманнем лёду ярка вылучаюцца, паколькі атмасфера Сатурна ў значнай ступені паглынае інфрачырвонае выпраменьванне, а рэчыва кольцаў яго добра адлюстроўвае. Таксама добра відаць розніца паміж паўднёвым і паўночным полюсам, апошні цямнейшы, што можна растлумачыць розніцай у сезонах.
Дыск планеты адзначаны светлай аблямоўкай. Навукоўцы мяркуюць, што гэта можа быць следствам флюарэсцэнцыі метану ў верхніх пластах атмасферы або выпраменьвання іёнаў трывадароду ў іёнасферы. У паўночным паўшар'і Сатурна назіраецца плямістасць, што было заўважана і на Юпітэры. Магчыма, гэта звязана з распаўсюджваннем буйных хваль у верхніх пластах атмасферы.
Читать на dev.by