Джэк Дорсі: праз 5-10 гадоў мы не зможам адрозніць рэальнасць ад выдумкі — усё будзе здавацца сімуляцыяй

Імклівае распаўсюджванне і лёгкая даступнасць АІ-тэхналогій мае пабочныя эфекты. Інтэрнэт пазапаўнялі дыпфэйкі, а адрозніць згенераваны кантэнт ад сапраўднага становіцца ўсё складаней, лічыць сузаснавальнік і былы гендырэктар Х (тады яшчэ Twitter) Джэк Дорсі.

Пакінуць каментарый

«Не давярай, а правярай. Ва ўсім трэба пераконвацца на ўласным вопыце. І вучыцца самастойна. Гэта будзе крытычна важна ў найбліжэйшыя 5 або 10 гадоў у сувязі з тым, як ствараюцца выявы, дыпфэйкі і відэа. Вы літаральна не будзеце ведаць, што рэальна, а што — не»,  —  мяркуе Дорсі.

На думку прадпрымальніка, людзям пачне здавацца, што яны жывуць у сімуляцыі, бо ўсё будзе выглядаць штучным і сфабрыкаваным. Таму важна быць уважлівым і правяраць тое, што здаецца падазроным, прыслухоўваючыся да вопыту і інтуіцыі.

З ім, мяркуючы з усяго, салідарны цяперашні ўладальнік сацсеткі Ілан Маск. «Як знаць, можа мы ўжо [у сімуляцыі]», — адказаў ён Дорсі.

Фотографа исключили из конкурса ИИ-картинок — он подал настоящий снимок и выиграл
По теме
Фотографа исключили из конкурса ИИ-картинок — он подал настоящий снимок и выиграл
Люди не могут отличить видео, сгенерированные OpenAI Sora, от настоящих
По теме
Люди не могут отличить видео, сгенерированные OpenAI Sora, от настоящих
Youtube обяжет маркировать реалистичный ИИ-контент
По теме
Youtube обяжет маркировать реалистичный ИИ-контент

Читать на dev.by