Джэк Дорсі пакінуў раду дырэктараў сацсеткі Bluesky
Бізнэсовец прызнаўся, што больш не ўваходзіць у раду дырэктараў кампаніі. Дорсі бачыў сацсетку як альтэрнатыву створанага Ім Twitter, але не браў актыўнага ўдзелу ў кіраванні праектам.

У адказ на пытанне аднаго з падпісчыкаў X Джэк Дорсі заявіў, што больш не з’яўляецца сябрам рады дырэктараў Bluesky, але не стаў удакладняць, як даўно ён пакінуў гэтую пасаду. Прадстаўнікі кампаніі выказалі падзяку Дорсі за дапамогу ў станаўленні і развіцці сацыяльнай сеткі. Цяпер кіраўніцтва сацсеткі шукае новага сябра рады дырэктараў.
no
— jack (@jack) May 4, 2024
Дорсі пачаў інвеставаць у Bluesky у 2019 годзе, калі ён яшчэ займаў пасаду генеральнага дырэктара Twitter. Бізнэсмен бачыў Bluesky як праект дэцэнтралізаванай сацыяльнай сеткі з адкрытым зыходным кодам, на які, на яго думку, меўся перайсці Twitter. Летась бізнэсмен выдаліў свой уліковы запіс Bluesky.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.