Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Джэк Дорсі запусціў размеркаваную альтэрнатыву Twitter у App Store

У App Store з’явілася праграма сацсеткі Bluesky, якая працуе па запрашэннях. Гэта дэцэнтралізаванай праект, які зарадзіўся ўнутры Twitter і дызайнам вельмі нагадвае сацсетку.

1 каментарый
Джэк Дорсі запусціў размеркаваную альтэрнатыву Twitter у App Store

У App Store з’явілася праграма сацсеткі Bluesky, якая працуе па запрашэннях. Гэта дэцэнтралізаванай праект, які зарадзіўся ўнутры Twitter і дызайнам вельмі нагадвае сацсетку.

Праект падтрымлівае сузаснавальнік і экс-гендырэктар Twitter Джэк Дорсі. Яго распрацоўшчыкі некалькі месяцаў займаюцца стварэннем праграмы на базе ўласнага оўпэнсорснага пратакола Authenticated Transfer Protocol. Яго апісваюць як «аб’яднаную сацыяльную сетку», у рамках якой у адным хабе функцыянуюць адасобленыя сеткі.

Структура сацсеткі дазваляе пераносіць даныя ўліковых запісаў унутры Bluesky і дае карыстальніку больш кантролю над тым кантэнтам, які ён бачыць.

Праграма Bluesky стала даступная ў фармаце закрытай бэты для распрацоўшчыкаў у кастрычніку, а цяпер з’явілася ў краме Apple. Карыстальнікі могуць спампаваць яе і запісацца ў ліст чакання, каб апрабаваць яе да рэлізу для шырокай публікі.

Праект аддзяліўся ад Twitter у самастойную кампанію летась па тым, як узніклі асцярогі за яго будучыню пасля ўгоды з Іланам Маскам. Джэк Дорсі ўваходзіць у раду дырэктараў Bluesky.

У праграме ёсць укладкі хатняй старонкі, пошуку і апавяшчэнняў, а таксама функцыя рэпосту. Інфармацыі пра рэліз на Android пакуль няма.

Праз звальненні джуны ў Twitter засталіся адказваць за сістэмы з якімі ніколі не працавалі
Праз звальненні джуны ў Twitter засталіся адказваць за сістэмы, з якімі ніколі не працавалі
Па тэме
Праз звальненні джуны ў Twitter засталіся адказваць за сістэмы, з якімі ніколі не працавалі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Они снова сделали копию твиттер? На ютубе любой начинающий может проследить, как сделать копию твиттер. This is indeed redundant, no wonder they were layoffed.
Научитесть лечить неизлечимо-больных людей и животных/ перемещать предметы без людского участия/ вместо того, чтобы в очередной раз изобретать колесо!