Telegram рыхтуе функцыю платных асабістых паведамленняў і платных каментароў

Telegram-канал Beta Info звярнуў увагу на функцыю платных асабістых паведамленняў у бэта-версіі месенджара 11.8 для Android.

Пакінуць каментарый

Аплата будзе здзяйсняцца «зоркамі» — унутранай валютай Telegram, якая была запушчаная ў чэрвені 2024 года. Спаганяць яе за паведамленні ў «прыват» змогуць уладальнікі падпіскі Premium. Плаціць будуць тыя, каго карыстальнік не дадаў у спіс кантактаў або каму ні разу не пісаў. Таксама функцыя прадугледжвае пералік выключэнняў — туды можна дадаць асобных карыстальнікаў і «цэлыя групы». Даты рэлізу пакуль няма.

Ці давядзецца плаціць за кожнае новае паведамленне, ці за першае, ці за доступ да перапіскі на пэўны час, невядома. Мінімальны кошт паведамлення — 1 «зорка», максімальны — 10 тысяч. C кожнай транзакцыі Telegram утрымае камісію ў 15%.

Днямі канал «Код Дурава» знайшоў на тэставым серверы месенджара функцыю платных каментароў. Telegram тэсціруе яе ў публічных групах, прывязаных да каналаў. Як мяркуецца, так адміністратары каналаў змогуць зрабіць паведамленні пад сваімі публікацыямі платнымі.

Ці будуць карыстальнікі плаціць за кожны каментар асобна, ці па падпісцы, незразумела. Тэрміны з’яўлення новай опцыі таксама невядомыя.

Telegram усё часцей перадае ўладам звесткі карыстальнікаў: у ЗША — тысячы, у Індыі — дзясяткі тысяч
Па тэме
Telegram усё часцей перадае ўладам звесткі карыстальнікаў: у ЗША — тысячы, у Індыі — дзясяткі тысяч
Telegram тестирует групповые звонки в личных чатах
По теме
Telegram тестирует групповые звонки в личных чатах
Дураў затрымаўся ў Францыі: ягоную справу перададуць у суд не раней як праз год
Па тэме
Дураў затрымаўся ў Францыі: ягоную справу перададуць у суд не раней як праз год

Читать на dev.by