Торвальдс назваў выпраўленні ШІ новай нормай для Linux, але распрацоўшчыкі не вытрымліваюць: даўні мэйнтэйнер сышоў праз наплыў нейрапатчаў
Выкарыстанне ШІ для пошуку і выпраўлення памылак становіцца звычайнай практыкай пры распрацоўцы ядра Linux — прынамсі, так лічыць сам ягоны стваральнік Лінус Торвальдс. Аднак на практыцы рэзкі рост колькасці патчаў, згенераваных нейрасеткамі, ужо пачаў перагружаць мэйнтэйнераў, якім даводзіцца гэты код правяраць.
Выкарыстанне ШІ для пошуку і выпраўлення памылак становіцца звычайнай практыкай пры распрацоўцы ядра Linux — прынамсі, так лічыць сам ягоны стваральнік Лінус Торвальдс. Аднак на практыцы рэзкі рост колькасці патчаў, згенераваных нейрасеткамі, ужо пачаў перагружаць мэйнтэйнераў, якім даводзіцца гэты код правяраць.
У анонсе рэлізу Linux 7.4-rc2 ад 8 лістапада Торвальдс адзначыў, што значная частка нядаўняй працы ў падтрыманні ядра прыйшлася на выпраўленні, зробленыя з дапамогай ШІ, і падкрэсліў, што ў будучыні, верагодна, нават перастане асобна ўзгадваць пра гэта.
«І так, у многім гэта вынік розных ШІ-выпраўленняў. Думаю, я перастану гэта паўтараць, і мы можам папросту прымаць гэта як належнае», — напісаў Торвальдс.
Для прыкладу ён прывёў станоўчы водгук мёйнтэйнера падсістэмы BPF Аляксея Старавойтава пра тое, што ў ягонай галіне памылкі цяпер выпраўляюцца хутчэй, чым паступаюць новыя паведамленні пра багі. Паводле Торвальдса, большасць іншых кампанентаў ядра пакуль не дасягнулі такой хуткасці, але гэта «прынамсі прыкмета таго, што сітуацыя пачынае змяняцца да лепшага». Ён не ўдакладніў, якія менавіта ШІ-інструменты выкарыстоўваліся, і не заяўляў пра адмову ад стандартнай працэдуры праверкі кода.
Але энтузіязм стваральніка Linux падзяляюць не ўсе ўдзельнікі праекта. Рост папулярнасці кодынгавых ШІ-агентаў выклікаў лавіну новых пул-рэквестаў у оўпэнсорсных праектах — як адзначае TechPowerUp са спасылкай на нядаўняе даследаванне, да 25% новых запытаў уяўляюць сабой ШІ-слоп. На наплыў такога кода раней ужо скардзіліся мэйнтэйнеры гульнявога рухавіка Godot.
«Я больш не праграміст»: Торвальдс расказаў, чаму перастаў пісаць код і за што крытыкуе ШІ
Цяпер праблема ўдарыла па самым ядры Linux. Даўні кантрыб’ютар і рэв’юэр падсістэмы кіравання памяццю Larenzo Stoakes склаў з сябе значную частку абавязкаў у праверцы чужога кода — у тым ліку патчаў для кіравання памяццю і кода на Rust у гэтай галіне. Сказаў, што больш не можа якасна рэв’юіць участкі, за якія не адказвае непасрэдна.
«Улічваючы бягучы паток змяненняў у ядры, выкліканы серыямі патчаў, згенераваных ШІ, у мяне, на жаль, папросту не хапае рэсурсаў, каб праводзіць рэв’ю за межамі тых абласцей, якія я падтрымліваю сам», — напісаў Stoakes у рассылцы распрацоўшчыкаў Linux. Ён дадаў, што яму трэба хоць неяк разгрузіць сваю паштовую скрынку, а назапашаныя патчы падзяліў паміж некалькімі распрацоўшчыкамі, каб кожны мог забраць змяненні паводле ягонай падсістэмы.
Раней Торвальдс займаў асцярожную пазіцыю ў дачыненні да ШІ, але потым змякчыў яе і пачаў выкарыстоўваць згенераваны код ва ўласных камітах. Таксама ён заклікаў распрацоўшчыкаў і мэйнтэйнераў актыўней укараняць ШІ ў працу.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.