Лепш крываватае ад вас, чым ШІ-смецце: айцішны СЕА забараніў супрацоўнікам прысылаць справаздачы, напісаныя нейрасеткамі
Кіраўнік і заснавальнік канадскага ШІ-стартапа Spellbook Скот Стывенсан заклікаў падначаленых не згладжваць і не прыхарошваць свае думкі з дапамогай генератыўных сервісаў.
Кіраўнік і заснавальнік канадскага ШІ-стартапа Spellbook Скот Стывенсан заклікаў падначаленых не згладжваць і не прыхарошваць свае думкі з дапамогай генератыўных сервісаў.
Штат кампаніі — 200+ чалавек, яна распрацоўвае ШІ-інструменты для аналізу кантрактаў. Але праз ШІ гендырэктар сутыкнуўся з праблемай: на стол кіраўніцтва ўсё часцей трапляюць працоўныя дакументы, маркетынгавыя канцэпцыі і планавыя прапановы, напханыя «ШІ-трызненнем». Кажа, глянцавая падача такіх тэкстаў толькі маскіруе іх павярхоўнасць. Стывенсан заявіў супрацоўнікам, што аддае перавагу бачыць іхныя думкі ў першародным выглядзе — хай нават у форме чарнавіка «на тройку з плюсам». «Лепш дашліце кароткі спіс з пяці пунктаў, чым пяць старонак адпаліраванай лухты», — адзначыў ён у карпаратыўнай нататцы.
З’ява, з якой змагаецца Spellbook, заразіла ўсю галіну — нейрасмецце распаўсюджваецца не толькі ў сацсетках, але і ва ўнутраных камунікацыях кампаній. Кіраўнік брытанскага ШІ-стартапа Synthesia ўжо заклікаў свой персанал не раздзімаць працоўную перапіску: калі адзін супрацоўнік пашкадаваў дзесяць хвілін на тое, каб дакладна сфармуляваць думку, пасля дзесяцёра мусяць выдаваць па дзесяць хвілін на чытанне гэтай вады. А стартап Clay, напрыклад, увёў правілы «пісаць — значыць думаць» і «даўжэй — не значыць лепш».
Стывенсан у сваёй нататцы падкрэсліў, што сучасныя мадэлі добра спраўляюцца са строга абмежаванымі задачамі накшталт кодынгу ці выверкі дагавораў, але абсалютна не цягнуць складаныя вольныя тэксты. Паводле яго, згенераваныя дакументы занадта аб’ёмныя, у іх мала сутнасці, а паўтаральныя фармулёўкі падрываюць давер да аўтара.
Таму цяпер у Spellbook уведзены новыя правілы працы з ШІ.
Калі супрацоўнік выкарыстоўвае генератыўныя інструменты пры напісанні ўнутраных дакументаў ці паведамленняў, ён абавязаны паставіць адпаведную пазнаку, каб калегі былі гатовыя.
Нейрасеткі забаронена карыстаць для складання асноўнага тэксту праектных заявак — кіраўніцтву важная логіка самога супрацоўніка. Алгарытмы дапускаюцца толькі для дапаможных матэрыялаў накшталт табліц і разлікаў.
Згенераваныя тэксты прыраўноўваюць да ўласных думак супрацоўніка. Як юрысты адказваюць за галюцынацыі ШІ ў судзе, так і супрацоўнікі кампаніі нясуць поўную асабістую адказнасць за памылкі і выдуманыя факты ў сваіх справаздачах.
Любая перапіска з кліентамі павінна весціся выключна ўручную, каб захаваць жывы падыход і ўвагу да людзей.
Стивенсон в своей заметке подчеркнул, что нынешние модели хороши для <10 случайных вещей, на которые мне наплевать>, но абсолютно не справляются с <вещи, на которые мне не наплевать>.
Человек хочет сказать, что руководитель видит проблему в области своей компетенции, а что та же проблема в других областях он предпочитает не замечать (искренне).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
чисто эффект Гелл-Манна
Чего ты матом ругаешься?
Человек хочет сказать, что руководитель видит проблему в области своей компетенции, а что та же проблема в других областях он предпочитает не замечать (искренне).