CTO Meta: ШІ патрэбны для таго, каб больш працаваць, а не больш адпачываць
Тэхдырэктар Meta Эндру Босварт лічыць, што калі ваша прадукцыйнасць расце дзякуючы ШІ, гэта не азначае, што вызвалены час можна выкарыстаць для дадатковых выходных. Пра гэта ён гаварыў падчас Q&A-сесіі з супрацоўнікамі ў пачатку ліпеня, піша Business Insider са словаў яе ўдзельнікаў.

Адзін з іх спытаў, ці нельга канвертаваць прырост прадукцыйнасці ад ШІ ў дадатковы час для адпачынку — напрыклад, аднавіць адмененую праграму «Meta Days», па якой супрацоўнікі атрымлівалі некалькі дадатковых выходных.
Босварт адказаў, што працаваць у Meta няпроста, але вызвалены дзякуючы ШІ час лепш выкарыстаць на стварэнне новых прадуктаў для карыстальнікаў. Паводле яго, прадуктамі кампаніі штодня карыстаюцца мільярды людзей, а супрацоўнікі Meta займаюцца «самымі захапляльнымі рэчамі на планеце».
«Я спадзяюся, што мы будзем выкарыстоўваць дадатковы час, каб рабіць яшчэ больш і яшчэ крутых рэчаў для карыстальнікаў», — сказаў ён. Кажа, што сам так і робіць, калі з’яўляецца вольная гадзіна.
Супрацоўніка, які задаў пытанне, ён папрасіў перастаць пытацца пра Meta Days, таму што гэта «вельмі недарэчна». Параўнаў гэта з тым, як калі б чалавек кожны раз пры размове з кіраўніком пытаўся пра выходныя, а потым цікавіўся, ці дапаможа яму гэта пабудаваць кар’еру.
Пазней Босварт папрасіў прабачэння за тое, што «занадта жорстка» адрэагаваў на пытанне — маўляў, не хацеў, але пытанне яму здалося відавочна несур’ёзным.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.