Джоні Айв і OpenAI рыхтуюць рэвалюцыйную АІ-прыладу
Былы галоўны дызайнер Apple Джоні Айв пацвердзіў, што працуе над хардверным АІ-праектам сумесна з гендырэктарам OpenAI Сэмам Альтманам, піша The Verge.
Праект знаходзіцца на пачатковай стадыі і можа прыцягнуць да $1 млрд інвестыцый да канца года. Прылада абяцае рэвалюцыю ва ўзаемадзеянні чалавека з АІ. Цяпер у камандзе 10 супрацоўнікаў, і сярод іх ёсць два важныя чалавекі, якія працавалі з Айвам над айфонамі. За дызайн адказвае студыя Love From, якую ён запусціў пасля сыходу з Apple.
Айв і Альтман абмяркоўвалі, што на базе генератыўнага АІ можна стварыць новую вылічальную прыладу, бо гэтая тэхналогія дае карыстальнікам шырэйшыя за традыцыйны софт магчымасці, дзякуючы здольнасці апрацоўваць складаныя запыты.
Спецыфікацыі новага прадукту знаходзяцца ў распрацоўцы. Тэрміны выхаду на рынак таксама яшчэ не вызначаныя.
Читать на dev.by