Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Джордж Марцін, Джонатан Франзен і іншыя пісьменнікі падалі пазоў супраць OpenAI

Амерыканская гільдыя аўтараў і 17 пісьменнікаў падалі групавы пазоў супраць кампаніі. Яе абвінавачваюць у выкарыстанні твораў для навучання АІ-мадэляў.

Пакінуць каментарый

Сярод пазоўнікаў — пісьменнікі Джордж Р. Р. Марцін («Песня лёду і агню»), Майкл Конэлі (дэтэктывы пра Гары Босха), Джонатан Франзен («Папраўкі»), Джон Грышэм («Фірма») ды іншыя. Пазоўнікі сцвярджаюць, што OpenAI навучала мадэлі GPT 3.5 і GPT 4 на «пірацкіх» версіях кніг, якія былі напісаныя «прафесіяналамі», і цяпер «разлічвае зарабіць мільярды долараў» на прадуктах, якія створаны дзякуючы і творам аўтараў без іх дазволу.

Кампанія прызнала, што выкарыстоўвала абаронены аўтарскім правам кантэнт, аднак не ўдакладніла які. Пісьменнікі выказалі здагадку, што іх працы ўвайшлі ў корпус навучальных тэкстаў, паколькі ChatGPT пераказвае дэталі з іх кніг, якія нават не знайсці ў водгуках у інтэрнэце. Пазоўнікі лічаць, што гэта ставіць пад пагрозу заробак пісьменнікаў і іх рэпутацыю, паколькі нядобрасумленныя карыстальнікі ўжываюць чат-бот для напісання тэкстаў, якія потым прадаюць на Amazon пад імёнамі існых аўтараў.

OpenAI палепшыла генератар выяў DALL-E — і ўбудуе яго ў ChatGPT
OpenAI палепшыла генератар выяў DALL-E — і ўбудуе яго ў ChatGPT
Па тэме
OpenAI палепшыла генератар выяў DALL-E — і ўбудуе яго ў ChatGPT
Meta разрабатывает новую ИИ-систему — посоперничает с OpenAI
Meta разрабатывает новую ИИ-систему — посоперничает с OpenAI
По теме
Meta разрабатывает новую ИИ-систему — посоперничает с OpenAI
The Information: OpenAI плануе дасягнуць гадавой выручкі ў $1 млрд
The Information: OpenAI плануе дасягнуць гадавой выручкі ў $1 млрд
Па тэме
The Information: OpenAI плануе дасягнуць гадавой выручкі ў $1 млрд

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.