Джун разаслаў CV 1000 разоў, каб знайсці працу ў Беларусі. Што з гэтага выйшла

Справаздачу пра вынікі джуніяр заліў у таблічку.

38 каментарыяў

Часам увайсцішнікі ідуць на нестандартныя крокі, каб знайсці першую працу. Калісьці даўно пітаніст-пачатковец распарсіў dev.by і разаслаў рэзюмэ ў 500 кампаній (знайшоў працу праз пару тыдняў пасля публікацыі). Праз пяць гадоў — новы кейс. Джуніяр Сяргей адсартаваў на dev.by 1000 кампаній у патрэбных лакацыях і адправіў туды CV з суправаджальным лістом. Пра вынікі Сяргей расказаў нам.

— Я — распрацоўшчык-пачатковец. На пачатку 2022 года я пачаў вывучаць Python самастойна, потым скончыў курсы Backend-распрацоўкі на гэтай жа мове. Амаль год як шукаю працу. За гэты час я падцягнуў свае скілы ў Python, пачаў вывучаць новую мову праграмавання. Чытаю шмат тэхнічнай літаратуры, вучу англійскую, працую не ў ІТ-сферы — таксістам.

Гэта перадгісторыя, каб усе разумелі, што я такі ж джун, якіх тысячы выпускаюцца пасля розных курсаў у розных напрамках і якія не могуць знайсці працу ў Беларусі. 

Эксперымент

Аднойчы я вырашыў сістэматызаваць пошук працы і завёў пералік кампаній, у якія адаслаў сваё CV. Табліца паступова разрасталася, у выніку я пайшоў на невялікі эксперымент. Падумаў, што, магчыма, гэта дапаможа знайсці працу або хаця б дасць разуменне, куды рухацца далей.

Я зайшоў на dev.by, дзе ў параметрах пошуку кампаній у мяне былі выстаўленыя дзве лакацыі: Мінск і Гродна. І паслядоўна стварыў табліцу са 1000 імэйлаў мясцовых і замежных кампаній з офісамі ў гэтых гарадах.

Потым я разаслаў усім імэйлы з CV і добрым, але нядоўгім суправаджальным лістом. Варта ўлічваць, што я не адбіраў кампаній, у якіх у стэку пазначаны Python. Таксама ў мяне не было задачы пошуку кампаній з адкрытымі вакансіямі. Бо многія не пазначаюць сваіх вакансій — я разлічваў, што, магчыма, мне ўдасца пагутарыць з рэкруцёрам наконт такой вакансіі.

Таму фільтраваў я толькі паводле лакацыі. Гэтай працы я мог надаваць толькі гадзіну-дзве на тыдзень, таму на ўсю арганізацыю сышло крыху больш за месяц.

Спроба аўтаматызацыі

Я зрабіў парсер для назваў кампаній, паспрабаваў зрабіць і для імэйлаў, але маіх ведаў не хапіла, аджа на сайце выкарыстоўваюцца зменлівыя токены. Спрабаваў дастаць json па запыце XHR. Запыт праходзіў, але data прыходзіла пустая. Магчыма, я быў блізкі, але, на жаль, прыйшлося адрасы капіяваць уручную.

Сюды я прытачаю табліцу з атрыманымі данымі. Яна не скончаная і будзе дапаўняцца.

Легенда да табліцы

Чырвоны азначае адмову працадаўцы. У асноўным адмовы матывавалі тым, што ў кампаніі няма адкрытых вакансій джуноў. Некаторыя кампаніі не выкарыстоўваюць Python. Часам мне прыходзілі аўтаматычныя лісты з адмовамі. У любым выпадку далей адмовы я не даходзіў. Сумоўя ніводная кампанія не прапанавала. 

Жоўты азначае няслушную пошту. Я спецыяльна дадаў другую калонку ў табліцы для альтэрнатыўных імэйлаў. Калі раптам знайду іншы імэйл, то адпраўлю ліст на яго. 

Шэры — прыйшоў аўтаматычны адказ, а больш нічога не прыйшло. 

Без колеру — няма ніякага адказу.

1 — True/Так
0 — False/Не
None — адпаведна нічога.

У планах было выкарыстоўваць таксама зялёны колер — калі б у мяне быў офер ад кампаніі, але, як бачыце, яго няма.

Высновы

1. Адпраўляючы CV у кампанію, трэба быць гатовым да любога адказу, нават да яго адсутнасці.

2. Так, большасць кампаній пакідае лісты без адказу. Значыць, трэба шукаць спосаб звязацца з чалавекам, які адказвае за падбор персаналу наўпрост, так шанец атрымаць зваротную сувязь большы.

3. Калі атрымліваеш толькі адмовы, гэта не значыць, што ты дрэнны або кампанія дрэнная і наогул усё супраць цябе. Гэта значыць, што варта прыкласці максімум магчымых і немагчымых намаганняў, каб цябе заўважылі.

4. Рынак працы не зламаны, проста маятнік гайдануўся ў іншы бок. Раней суіскальнік дыктаваў працадаўцу свае правілы, а цяпер мы, суіскальнікі, жывем паводле правілаў працадаўцаў. Гэта факт, але трэба памятаць, што маятнік гайдаецца;

5. Матывацыя вырашае многае. Пошук матывацыі важны пры пошуку працы. Адсутнасць матывацыі азначае стагнацыю. Таму трэба яе пастаянна шукаць.

6. Ацэньваць сябе — трэба! І не толькі крытыкаваць, але і хваліць. Часам мы занадта строгія да сябе. 

7. Даводзіць справу да лагічнага канца — абавязак. Гэта нагружае маральна, але па завяршэнні заўсёды ёсць узнагарода.

Карацей, працягну пошукі працы. Спадзяюся неўзабаве яе знайсці. У той жа Польшчы вакансій для джуноў проста процьма, але пераязджаць я пакуль не магу. Таму гляджу аб’явы на rabota.by, dev.by, у LinkedIn, тэлеграм-ботах/чатах. 

Усім джунам зычу не здавацца на паўдарозе. Good luck!


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

30-летний джуниор распарсил dev.by и разослал резюме в 500 компаний. Сработало?
По теме
30-летний джуниор распарсил dev.by и разослал резюме в 500 компаний. Сработало?

Читать на dev.by