DeepSeek запусціў AI-генератар выяў, які пераўзыходзіць OpenAI
DeepSeek нанёс яшчэ адзін удар па OpenAI. Кітайскі АІ-стартап, які ўскалыхнуў Крэмніевую даліну сваёй LLM, выпусціў сямейства мультымадальных АІ-мадэляў Janus-Pro, якія пераўзыходзяць, паводле яго слоў, генератар выяў DALL-E 3 амерыканскага канкурэнта.
Мадэлі даступныя для спампоўкі на Hugging Face. Памер вар'іруецца ад 1 млрд да 7 млрд параметраў. Мадэлі распаўсюджваюцца па ліцэнзіі MIT і могуць свабодна выкарыстоўвацца ў камерцыйных мэтах.
Мадэлі Janus-Pro ўмеюць як аналізаваць гатовыя выявы, так і ствараць новыя. Стартар сцвярджае, што на АІ-бэнчмарках GenEval і DPG-Bench найбуйнейшая з мадэляў набору — Janus-Pro-7b — абганяе мадэлі DALL-E 3, PixArt-alpha, Emu3-Gen і Stable diffusion XL.
Мадэлі Janus-Pro здольныя аналізаваць і генераваць выявы ўсяго ў 384×384 пікселяў. Але распрацоўшчыкі кажуць, што нягледзячы на невялікую разрознасць створаныя карцінкі атрымліваюцца досыць дэталёвымі. Яны таксама звяртаюць увагу на прастату, гнуткасць і эфектыўнасць мадэляў Janus-Pro. TechCrunch таксама адзначае, што прадукцыйнасць мадэляў з улікам іх памеру ўражвае.
DeepSeek выпусціла мадэль R1 на мінулым тыдні. Праграма выйшла ў лідары ў бясплатным топе ў амерыканскім сегменце App Store, абагнаўшы ChatGPT. Таксама рэліз справакаваў падзенне каціровак амерыканскіх кампаній. Учора стартап быў вымушаны абмежаваць рэгістрацыю новых юзераў праз кібератаку на свае сэрвісы.
Читать на dev.by