Балмер патлумачыў, навошта крычаў «Распрацоўшчыкі!» са сцэны Microsoft 20 гадоў таму

У сетцы шырока вядомы фрагмент выступу былога CEO Microsoft Стыва Балмера на фірменнай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў на пачатку 2000-х, калі ён, увесь у поце, скача па сцэне і маніякальна выкрыквае: «Developers! Developers! Developers!» Балмер толькі што патлумачыў, што гэта было, у падкасце Acquired.

2 каментарыя

«У мяне свой дзікі стыль», — спакойна адзначыў Балмер.

Паводле яго слоў, гэта было не дзеля хайпу, а каб узбадзёрыць кампанію знутры — своеасаблівы «заклік да дзеяння». Балмера не задавальняла тое, што яна разглядала сябе «проста як платформенную кампанію». Каманды корпаліся над інфраструктурай — Windows, Windows Server, ActiveX, але слаба ўцягвалі знешніх распрацоўшчыкаў у экасістэму.

«Я спрабаваў данесці да людзей унутры кампаніі, што трэція бакі вельмі важныя, але сутыкаўся з непаразуменнем», — адзначыў Балмер. Ён кажа, што быў злы на сябе за тое, што не мог дамагчыся разумення ў каманды. Тады ён узбег на сцэну Microsoft Developer Conference і проста пачаў крычаць «Developers!», каб прабіць браню.

«Трэба было паказаць, што нам сапраўды не ўсё роўна на знешніх распрацоўшчыкаў. Мы проста абавязаныя былі сказаць: „Мы вас хочам, вы нам патрэбныя“», — патлумачыў ён.

На той момант Microsoft канкуравала з IBM і Linux. Кампаніі былі жыццёва неабходныя староннія распрацоўшчыкі для дапамогі ў развіцці Windows, серверных прадуктаў і .NET.

Балмер прыйшоў у кампанію яшчэ ў 1980 годзе як асістэнт прэзідэнта (тады гэта быў Біл Гейтс), а праз 20 гадоў стаў генеральным дырэктарам. Сышоў у 2014-м. Таксама ён валодае баскетбольнай камандай LA Clippers.

Microsoft алгарытмам звольніла супрацоўніка, які адпрацаваў тут 25 гадоў. Апошні дзень працы прыпаў на яго дзень народзінаў
Па тэме
Microsoft алгарытмам звольніла супрацоўніка, які адпрацаваў тут 25 гадоў. Апошні дзень працы прыпаў на яго дзень народзінаў
Гейтс: калі б я мог вярнуцца назад, адразу зрабіў бы Microsoft ШІ-кампаніяй
Па тэме
Гейтс: калі б я мог вярнуцца назад, адразу зрабіў бы Microsoft ШІ-кампаніяй

Читать на dev.by