eBay забараніла продажы касцюмаў Джэфры Дамера — праз папулярнасць серыяла Netflix пра маньяка
Пляцоўка забараніла продажы касцюмаў, звязаных з вобразам серыйнага забойцы Джэфры Дамера.
Пляцоўка забараніла продажы касцюмаў, звязаных з вобразам серыйнага забойцы Джэфры Дамера.
Пляцоўка забараніла продажы касцюмаў, звязаных з вобразам серыйнага забойцы Джэфры Дамера.
Кампанія пачала блакаваць такія аб’явы на тле рэзкага росту іх колькасці. На гэта паўплываў выхад серыяла «Монстр: Гісторыя Джэфры Дамера» на Netflix. Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прадаўцам забаронена размяшчаць тавары, якія «прапагандуюць або ўсхваляюць гвалт» або яксьці звязаныя з людзьмі, якія атрымалі вядомасць за злачынствы пераз апошнія 100 гадоў. Хоць аб’явы актыўна выдаляюцца, іх яшчэ даволі шмат на пляцоўцы.
Прэм’ера серыяла «Монстр: Гісторыя Джэфры Дамера» адбылася на Netflix 21 верасня. У сярэдзіне кастрычніка шоу набрала больш за 700 мільёнаў гадзін праглядаў, паводле папулярнасці серыял знаходзіцца на другім месцы пасля чацвёртага сезону «Дзіўнейшых рэчаў». Джэфры Дамер — амерыканскі серыйны забойца, які забіў 17 чалавек у перыяд ад 1978 да 1991 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.