eBay скароціць 1000 супрацоўнікаў. Усіх адправілі працаваць дадому, каб не падслухоўвалі перамоў
Кампанія абвясціла пра будучае скарачэнне 9% штату, што адпавядае прыкладна тысячы працоўных месцаў. Кіраўніцтва мяркуе, што рост бізнэсу не паспявае за найманнем.
Прэзідэнт і гендырэктар eBay Джэймі Яноне заявіў, што апошнімі гадамі кампанія наймала зашмат людзей. «Хоць мы дамагаемся прагрэсу ў рэалізацыі нашай стратэгіі, нашая агульная колькасць персаналу і выдаткі апярэджваюць рост нашага бізнэсу», — паведаміў ён у лісце супрацоўнікам.
Яноне адзначыў, што найбліжэйшым часам кіраўніцтва пачне апавяшчаць тых супрацоўнікаў, чые пасады былі скасаваныя. Прэзідэнт eBay хоча, каб 24 студзеня супрацоўнікі працавалі з дому, «каб забяспечыць некаторую прастору і канфідэнцыйнасць для гэтых перамоў».
Топ-менеджар дадаў, што найбліжэйшымі месяцамі карыстальнікі ўбачаць «больш мэтанакіраваны, гнуткі і спагадны eBay, які будзе лепш падрыхтаваны для дасягнення нашай мэты па стварэнні эканамічных магчымасцяў для ўсіх». Папярэдняе скарачэнне закранула 500 супрацоўнікаў, або 4% штату кампаніі.
Читать на dev.by