Каманда экс-топаў Belka Games адкрыла новую гульнявую студыю
Каманда былых топ-менеджараў Belka Games адкрыла новую гульнявую студыю пад назвай Studio 42. Яна плануе ствараць казуальныя галаваломкі для мабільных платформаў, паведамляе app2top.
«Нам падабаюцца простыя ідэі. Наш падыход да іх нагадвае працу над арыгамі. Некалькі спрытных рухаў — і вось перад вамі гульня, ад якой немагчыма адарвацца», — адзначаецца ў пасце студыі ў LinkedIn.
Больш дэталяў пра Studio 42 пакуль няма. У самой студыі акрамя расійскіх сузаснавальнікаў значацца яшчэ чатыры супрацоўнікі. Усе раней працавалі на розных пазіцыях у Belka Games.
Кафаўндараў тры. Гэта Аляксандр Багданаў, які стаў гендырэктарам Studio 42, а да гэтага больш за сем гадоў займаў аналагічную пасаду ў Belka Games, былы кіраўнік распрацоўкі Belka Games Іван Ларыёнаў і Павел Судакоў, які пяць гадоў адказваў у Belka Games за аддзел R&D.




Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Думают, что сменив имя забудут про их поведение?
Пользователь отредактировал комментарий 19 февраля 2025, 11:50
А что там они натворили?
Пацаны, сейчас не 2019, чтобы на казуалках подняться))))