Экаактывісты спынілі завод Tesla ў Германіі

Эколагі з леваэкстрэмісцкай арганізацыі «Група Вулкан» зладзілі падпал электрападстанцыі недалёка ад Берліна, праз які без энергіі засталася гігафабрыка Tesla, паведамляе Reuters. Адключэнні закранулі мясцовых жыхароў, але падача электраэнергіі да іх ужо амаль адноўленая.

5 каментарыяў

Атака адбылася раніцай 5 сакавіка. На сам завод, дзе занята каля 12,5 тысяч чалавек, агонь не распаўсюдзіўся, тым не менш была праведзеная эвакуацыя. Большасць супрацоўнікаў адправілі дадому. Вытворчасць прыпыненая мінімум да пачатку наступнага тыдня.

Ілан Маск адрэагаваў на атаку, назваўшы арганізатараў «найдурнейшымі экатэрарыстамі на Зямлі». Шкода ад яе ацэньваецца ў сотню мільёнаў долараў. Мясцовыя ўлады таксама асудзілі падпал.

Удзельнікі «Групы Вулкан» называюць Маска «тэхнафашыстам». Акцыю яны правялі на знак пратэсту супраць амерыканскай кампаніі і наступстваў яе дзейнасці для навакольнага асяроддзя.

Экаактывісты будуюць дамы на дрэвах, каб не даць Tesla пашырыць гігафабрыку ў Германіі
Па тэме
Экаактывісты будуюць дамы на дрэвах, каб не даць Tesla пашырыць гігафабрыку ў Германіі

Читать на dev.by