Эканомія паводле Маска: супрацоўнікі Twitter цяпер носяць з сабой у офіс туалетную паперу
Некаторым супрацоўнікам Twitter даводзіцца насіць з дому ў офіс туалетную паперу, даведаўся New York Times. Некалькі тыдняў таму кампанія стала эканоміць на паслугах клінінгу.
Паводле аповеду супрацоўнікаў, у галаўным офісе Twitter у Сан-Францыска пануе гармідар. У прыбіральнях брудна, а на паверхах — пахі рэшткаў ежы і чалавечага цела.
Раней у снежні персанал клінінгавай кампаніі, які прыбіраў офісы Twitter, зладзіў страйк супраць несправядлівых умоў працы. Сацсетка не захацела супрацоўнічаць з ранейшым падрадчыкам, а зноўку наймаць прыбіральшчыкаў ніхто не збіраўся.
Акрамя таго, Twitter перастаў аплачваць арэнду офіса ў Сіэтле, і цяпер кампаніі свеціць «высяленне». За апошнія тыдні дзеля эканоміі сацсетка спыніла аплату арэнды і іншых офісаў, уключна са штаб-кватэрай. Кіраўніцтва хоча дамагчыся новых умоў па цяперашніх дамовах або скасаваць іх. Пры гэтым да прыходу Ілана Маска ў Twitter дзейнічала аддаленая праца, але бізнэсовец скасаваў яе.
Читать на dev.by