Экс-найдаражэйшы фінтэх Еўропы замяніў 700 чалавек штучным інтэлектам, рыхтуе IPO
Шведскі стартап Klarna, які дазваляе купляць тавары ў растэрміноўку анлайн, падзяліўся поспехамі ўкаранення АІ. Асістэнт на базе мадэляў OpenAI выконвае «працу, эквівалентную 700 штатным агентам» падтрымкі, расказала кампанія ў блогу.
Шведскі стартап Klarna, які дазваляе купляць тавары ў растэрміноўку анлайн, падзяліўся поспехамі ўкаранення АІ. Асістэнт на базе мадэляў OpenAI выконвае «працу, эквівалентную 700 штатным агентам» падтрымкі, расказала кампанія ў блогу.
АІ-асістэнта ўкаранілі месяц таму. За гэты час ён паспеў апрацаваць 2,3 млн зваротаў кліентаў — дзве траціны ад агульнай колькасці.
Паводле слоў Klarna, віртуальны памочнік больш дакладны ў вырашэнні праблем за жывых работнікаў і не саступае ім па задаволенасці кліентаў. Паводле прагнозу, у 2024 годзе тэхналогія прынясе кампаніі дадатковыя $40 млн прыбытку.
Зрэшты, некаторыя карыстальнікі, якія апрабавалі АІ-чат-бот, скептычна настроеныя наконт яго. «Гэта… расчараванне. Ён толькі цытуе дакументацыю і хутка перанакіроўвае мяне да жывых аператараў», — напісаў праграміст і блогер Гергей Орас.
Найбуйнейшы фінтэх Еўропы замарозіў найманне, бо працаваць можа АІ
У снежні СЕО Klarna Себасцьян Семяткоўскі заявіў, што ад гэтага часу кампанія будзе наймаць толькі інжынераў, бо ўсіх астатніх можа замяніць АІ. Гендырэктар дадаў, што штат Klarna будзе паступова скарачацца, але толькі за кошт натуральнага адтоку людзей. Новых супрацоўнікаў на іх месца браць не будуць.
У 2022 годзе Klarna звольніла 700 чалавек, 10% свайго штату. На той момант гэта быў самы дарагі фінтэх-стартап Еўропы. У тым жа годзе яго ацэнка абвалілася на 85%, а станам на кастрычнік 2023 года ён займаў у спісе ўсяго 7 месца і ацэньваўся ў $6,7 млрд.
Па паведамленні Bloomberg, Klarna рыхтуецца выйсці на біржу сёлета з ацэнкай у $20 млрд.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.