Неспасцігальныя, і таму непераможныя. Экс-кіраўнік Google выказаўся пра тэхналагічную перавагу ЗША

Былы кіраўнік Google Эрык Шмідт нядаўна заявіў, што раптоўны і шумны стыль інавацый у ЗША — гэта не слабасць, а наадварот, галоўная перавага краіны ў гонцы за лідэрства ў ШІ.

2 каментарыя

На канферэнцыі All-In Summit ён растлумачыў, што ў ЗША ўсё выглядае заблытана: куча ўніверсітэтаў, венчурных фондаў, стартапераў. Але менавіта гэтая неразбярыха працуе і забяспечвае перавагу ЗША на глабальным узроўні.

«Мы хаатычныя, збіваем з толку, шумныя, ведаеце, але мы разумныя. Мы разумна размяркоўваем капітал. У нас вельмі глыбокія фінансавыя рынкі. У нас ёсць велізарная індустрыяльная база ўніверсітэтаў і прадпрымальнікаў», — сказаў Шмідт. Ён дадаў, што Еўропа і Азія «зайздросцяць» ЗША, і заклікаў краіну не баяцца сваёй хаатычнасці, а «падтрымліваць і падганяць».

Пры гэтым ён адзначыў, што Кітай таксама моцны — там шалёная працоўная дысцыпліна і ўменне рабіць масавыя спажывецкія аплікацыі. Небяспека ў тым, што Кітай актыўна развівае опенсорсныя мадэлі з даступнымі вагамі. Калі гэта стане сусветным стандартам, то фактычна атрымаецца новая тэхналагічная версія праекта «Адзін пояс, адзін шлях».

«Значна лепш, каб распаўсюджванне і навучанне вялікіх моўных мадэляў адбываліся на аснове заходніх каштоўнасцяў», — падкрэсліў Шмідт.

Гонка ЗША і Кітая за лідарства ў ШІ ідзе поўным ходам. Амерыканскі ўрад яшчэ летам прэзентаваў ініцыятыву AI Action Plan, мэта якой — зрабіць адкрытыя мадэлі з амерыканскай асновай сусветным стандартам для навукі і бізнесу. Аналітыкі папярэджваюць, што калі ЗША ўпусцяць гэты шанец, стандарты будуць кітайскімі.

Трывогу б’юць не толькі палітыкі, але і лідары ІТ-бізнесу. OpenAI запусціла сямейства мадэляў GPT-oss з адкрытымі вагамі, што можа дапамагчы скараціць разрыў. Інвестар Марк К’юбан лічыць, што ЗША пераможа, калі працягне актыўна ўкладвацца ў даследаванні. Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг кажа, што ЗША і Кітай ідуць «ноздра ў ноздру» ў сферы ШІ-чыпаў, і ЗША патрэбны падыходы ў энергетыцы, якія паскараюць развіццё новых тэхналогій. У пачатку года, калі DeepSeek на ўвесь свет нашумеў сваімі магутнымі і пры гэтым таннымі мадэлямі, Дональд Трамп назваў гэта сігналам для ЗША: трэба гранічна сфакусавацца, каб выйграць спаборніцтва.

Бывший CEO Google: Трамп «занимается ерундой», США могут потерять лидерство в ИИ 
Па тэме
Бывший CEO Google: Трамп «занимается ерундой», США могут потерять лидерство в ИИ
Экс-СЕО Google: хочаце павышэнне — хадзіце ў офіс
Па тэме
Экс-СЕО Google: хочаце павышэнне — хадзіце ў офіс

Читать на dev.by