Экс-СТО Coinbase запусціў нефармальны ўніверсітэт, дзе вучаць ствараць «крыптадзяржавы»
У 2024 годзе былы тэхдырэктар Coinbase Баладжы Шрынівасан запусціў нефармальны ўніверсітэт Network School. Ён знаходзіцца ў спецыяльнай эканамічнай зоне Малайзіі Forest City, тут ужо навучаецца каля 400 чалавек — у асноўным прадпрымальнікі і стваральнікі крыптапраектаў. Некаторыя дзеля гэтага кінулі асноўную працу, паведамляе vc.ru.
У 2024 годзе былы тэхдырэктар Coinbase Баладжы Шрынівасан запусціў нефармальны ўніверсітэт Network School. Ён знаходзіцца ў спецыяльнай эканамічнай зоне Малайзіі Forest City, тут ужо навучаецца каля 400 чалавек — у асноўным прадпрымальнікі і стваральнікі крыптапраектаў. Некаторыя дзеля гэтага кінулі асноўную працу, паведамляе vc.ru.
Шрынівасан выкладае ідэі, якія выклаў у кнізе The Network State у 2022 годзе. У ёй ён прапанаваў канцэпцыю «сеткавых дзяржаў», якія працуюць цалкам на блокчэйне. Будаваць такія сістэмы павінны стартап-супольнасці — анлайн-супольнасці з агульнымі каштоўнасцямі і мэтамі.
Школа адкрыта для «мастакоў, спартсменаў і тэхнічных спецыялістаў любой краіны». Каб трапіць сюды, трэба падзяляць погляды Шрынівасана — паважаць «заходнія каштоўнасці», лічыць, што біткоін можа замяніць Федэральную рэзервовую сістэму ЗША, і «давяраць ШІ больш, чым судам».
Абітурыентаў правяраюць тэстам, дзе па дзесяцібальнай шкале трэба ацаніць сваё стаўленне да блокчэйну Solana, ідэй Карла Маркса, распрацоўкі ваенных тэхналогій, фемінізму, татуіровак, вугляроднага следу і асваення космасу. Адабраныя студэнты раніцай працуюць над сваімі прадуктамі, а ў другой палове дня наведваюць семінары і лекцыі на розныя тэмы — ад японскіх рэформаў XIX стагоддзя і дзяржаўнага ладу Сінгапура да блокчэйн-супольнасцяў і гісторыі кітайскіх ІТ-кампаній.
Некаторыя лекцыі вядуць запрошаныя госці, напрыклад прадстаўнікі крыптаіндустрыі і інвестфондаў. Паводле слоў студэнтаў, іх выступленні нагадваюць адначасова «тэхнічныя даклады і ідэалагічныя пропаведзі».
Навучанне ў Network School каштуе $1,5-3 тысячы ў месяц. У суму ўваходзіць пражыванне ў гатэлі, спартзала і трохразовае харчаванне з фокусам на бялковую дыету. Праграму трэніровак і меню распрацаваў біяхакер Браян Джонсан.
Шрынівасан упэўнены, што яго студэнты змогуць «стварыць стартап-супольнасці, абапіраючыся на сацыяльныя, лічбавыя і фізічныя практыкі, атрыманыя ў школе». Ён плануе пабудаваць пастаянны кампус у Forest City і адкрыць філіялы школы ў Маямі, Дубаі і Токіа.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.