Эксперт па Турцыі пра тое, чаго чакаць рэлакантам ад перамогі Эрдагана

Паляпшэнняў для мігрантаў, відаць, не чакаецца.

24 каментарыя

Другі тур выбараў у Турцыі скончыўся перамогай дзейнага прэзідэнта Эрдагана. dev.by цікавіўся ў айцішнікаў-рэлакантаў, як ім жывецца ў Турцыі. Амаль усе расказалі пра напружаную сітуацыю з міграцыяй, праблемы з атрыманнем дазволу на жыхарства і няпэўныя перспектывы. Некаторыя чакалі пастражэння міграцыйнай палітыкі ў выпадку перамогі кандыдата-апанента Кылычдароглу. Зрэшты, хтосьці глядзіць у будучыню краіны аптымістычна і нават паспеў купіць у Турцыі нерухомасць.

Амаль ніхто не мае выразна сфармуляванага меркавання пра палітычную сітуацыю ў Турцыі і яўных пераваг, многія падкрэсліваюць сваю апалітычнасць. Таму мы не сталі пытацца ў рэлакантаў, што яны думаюць пра вынікі галасавання.

Замест гэтага dev.by задаў палітолагу-эксперту па Турцыі некалькі простых пытанняў, якія тычацца будучыні мігрантаў у кантэксце мінулых выбараў.

Ці мела для рэлакантаў значэнне, хто пераможа — Эрдаган ці Кылычдароглу? Як зменяцца іх правы з перамогай Эрдагана?

У Турцыі цяпер сапраўды вялікія праблемы з міграцыяй: у краіне вельмі шмат перасяленцаў з Сірыі. Турэцкі ўрад не робіць розніцы паміж уцекачамі і мігрантамі. Таму для рэлакантаў у гэтым сэнсе не мела вялікага значэння, хто з кандыдатаў пераможа.

У цэлым у Турцыі, нават у асяроддзі адукаваных людзей, накапілася незадаволенасць замежнікамі. Прычым шмат незадаволеных выхадцамі з умоўнага Захаду (да іх адносяць і беларусаў). Лічыцца, што ім дастаецца ўсё найлепшае, ад паслуг да працы.

Хутчэй за ўсё, атрымаць турэцкі дазвол на жыхарства рэлакантам у будучыні будзе яшчэ складаней.

А якія цяпер перспектывы ў ІТ-бізнэсу ў Турцыі? Або яго проста няма і яму таксама без розніцы?

ІТ у Турцыі развіваецца вельмі слаба, гэта зусім нязначная частка эканомікі. Там няма такога як у Беларусі: палова тваіх знаёмых альбо працуе ў ІТ-сферы, альбо спрабуе ўвайсці ў айці.

Хутчэй за ўсё, пасля гэтых выбараў добра адукаваныя маладыя туркі пачнуць эміграваць. Асабліва калі захаваюцца аўтарытарныя тэндэнцыі кіравання краінай.

Ёсць верагоднасць, што многія туркі паедуць на працу ў Еўропу, у тым ліку ў Польшчу — прынамсі, якраз цяпер польскія ўлады даюць туркам дазволы на працу лепей, ніж грамадзянам іншых мусульманскіх краін.

Што адбываецца з турэцкай сістэмай адукацыі пры Эрдагане? Ці лёгка рэлаканту даць добрую адукацыю дзецям?

У Турцыі, як не самай багатай краіне, дастаткова праблем з адукацыяй, напрыклад, вялікая колькасць вучняў у класах.

Да таго ж у адукацыі адсутнічае свабода. Эрдаган абмежаваў свабоду ўніверсітэтаў, а некаторыя дэпутаты (самыя радыкальныя) выступаюць за забарону сумеснага навучання хлопчыкаў і дзяўчатак.

Наколькі (не)дальнабачныя тыя рэлаканты з РБ, хто купіў нерухомасць у Турцыі?

У Турцыі ідуць актыўныя працэсы па абмежаванні куплі нерухомасці замежнікамі. Той, хто паспеў купіць кватэру або дом, той малайчына — наўрад ці іх уласнасці штосьці пагражае. Хто не паспеў — што ж, вельмі шкада.


У другім туры прэзідэнцкіх выбараў перамог дзейны прэзідэнт, 69-гадовы Рэджэп Таіп Эрдаган, набраўшы 52+% галасоў. Кандыдат аб’яднанай апазіцыі, 74-гадовы Кемаль Кылычдароглу, набраў 47+% галасоў. Такі вынік адлюстроўвае раскол паміж арыентаванай на «традыцыйныя каштоўнасці» сельскай глыбінкай і больш ліберальна і праеўрапейска наладжаным гарадскім насельніцтвам.

Эрдаган кіруе Турцыяй больш за 20 гадоў. Заснаваная ім партыя ПСР (Партыя справядлівасці і развіцця) перамагла на парламенцкіх выбарах 2002 года. Гэтаму папярэднічалі фінансавы крызіс і разбуральны землятрус 1999 года.

Спачатку камандзе Эрдагана ўдалося значна палепшыць сітуацыю ў эканоміцы, шмат у чым дзякуючы прыцягненню замежных інвестыцый. Але палітычныя рэпрэсіі (у 2016 годзе была спроба ваеннага перавароту з усімі вынікамі) пагоршылі адносіны з Захадам і аслабілі вонкавае фінансаванне. А Эрдаган да таго ж разагнаў інфляцыю, умешваючыся ў працу Цэнтрабанка і паніжаючы ключавую стаўку, насуперак патрабаванням здаровага сэнсу. Гэта тлумачаць рэлігійнасцю Эрдагана: ліхвярства для мусульманіна — грэх. У выніку Турцыю зацягнула ў новую эканамічную дзірку з пікіруючым курсам ліры і галапіруючай інфляцыяй.

Пры Эрдагане ў краіне ўзмацніліся аўтарытарызм і іслам, нецярпімасць да іншадумства і цэнзура. У выніку рэферэндуму 2017 года наконт паправак у канстытуцыю Турцыя ператварылася з парламенцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую, пасада прэм’ер-міністра была скасаваная, створаныя ўмовы для пажыццёвага перавыбрання прэзідэнта. 

Тое, што пасля 20 гадоў аўтарытарнага кіравання ў Турцыі захаваўся інстытут сумленнага падліку галасоў на выбарах (да перамогі ў першым туры Эрдагану не хапіла паўпрацэнта) — дзіўны для нашых шырот феномен. Палітолагі спрабуюць яго растлумачыць, але, здаецца, не вельмі пераканаўча.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што гэтыя выбары як бы закальцавалі 20 гадоў кіравання Эрдагана: яны зноў прайшлі на фоне зацяжнога крызісу і наступстваў новага страшнага землятрусу. Многія спадзяваліся, што крызіс дапаможа схіліць большасць выбаршчыкаў да перамен. Але не.

Перамога апазіцыі — «гэта апошні шанец Турцыі пазбегнуць поўнай дыктатуры», сказаў The Bell напярэдадні другога тура вядомы эканаміст і палітолаг Цімур Куран.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Рэлаканты расказалі пра жыццё ў Турцыі: побыт, дазвол на жыхарства, цэны, стыхія, палітыка
Па тэме
Рэлаканты расказалі пра жыццё ў Турцыі: побыт, дазвол на жыхарства, цэны, стыхія, палітыка
Дорогой шоколад, легкая легализация и грабежи средь бела дня. Релоканты — о жизни в Мексике
По теме
Дорогой шоколад, легкая легализация и грабежи средь бела дня. Релоканты — о жизни в Мексике
Социальный рейтинг, строгие правила и другой менталитет. Как я учился в китайском вузе
По теме
Социальный рейтинг, строгие правила и другой менталитет. Как я учился в китайском вузе

Читать на dev.by