«Экстрэмісцкія» дамены ў Беларусі будуць ануляваць — загад ААЦ

Паўторную рэгістрацыю абмяжуюць.

1 каментарый

Даменныя імёны рэсурсаў, уключаных у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», будуць ануляваць. Для паўторнай рэгістрацыі такія даменныя імёны будуць недаступныя, пакуль інфармацыйная прадукцыя застаецца ў гэтым спісе.

Загад з такой нормай выдаў ААЦ 4 красавіка 2024 года. Дакумент уносіць папраўкі ў Інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне. У ёй з’явіўся пункт такога зместу:

«У выпадку ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыйнай прадукцыі з указаннем інтэрнэт-рэсурсу і яго ідэнтыфікатара — даменнага імя, зарэгістраванага ў нацыянальнай даменнай зоне, запіс аб рэгістрацыі такога даменнага імя анулюецца па рашэнні адміністратара нацыянальнай даменнай зоны.

Даменнае імя, запіс аб рэгістрацыі якога ануляваны ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, уносіцца ў спецыяльны пералік і становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў».


Читать на dev.by