Embracer Group падзеліцца на тры кампаніі
Шведскі холдынг Embracer Group абвясціў пра планы падзяліць кампанію на тры асобныя фірмы. Трансфармацыя завершыць рэструктурызацыю холдынгу, якая пачалася ў 2023 годзе.

Адной з іх стане Asmodee Group — адзін з асноўных выдаўцоў і дыстрыб’ютараў настольных гульняў з 23 студыямі і каталогам інтэлектуальнай уласнасці, якія складаюцца больш як з 300 назваў. Кампанія валодае правамі на такія настольныя гульні, як Ticket to Ride, 7 Wonders, Azul, Catan, Dobble, Exploding Kittens. Таксама ў Asmodee Group ёсць ліцэнзіі на «Уладара пярсцёнкаў», Marvel, «Гульню тронаў», Netflix, Lego і «Зорныя войны».
Іншая кампанія — Coffee Stain & Friends, у яе склад увойдуць падраздзяленні Coffee Stain, Ghost Ship, Tarsier, Tuxedo Labs, Easybrain, Deca, CrazyLabs і Cryptic, а таксама THQ Nordic і Amplifier Game Invest. Яна будзе валодаць франшызамі Deep Rock Galactic, Goat Simulator, Satisfactory, Wreckfest, Teardown, Valheim, Sudoku.com, Blockudoku, Jigsaw Puzzle, Star Trek Online і іншымі. Усяго ў каталогу больш за 200 найменняў.
Трэцяя кампанія — Middle-Earth Enterprises & Friends, якая будзе адказваць за распрацоўку і выданне AAA-гульняў для ПК і кансоляў. Ёй належаць правы на Tomb Raider, «Уладара пярсцёнкаў», Dead Island, Kingdom Come: Deliverance і Metro. У склад фірмы ўвойдуць падраздзяленні Crystal Dynamics, Dambuster, Eidos-Montreal, Flying Wild Hog, Tripwire, Vertigo Games, Warhorse, 4A Games, Plaion, Freemode, Dark Horse і іншыя.
На думку кіраўніцтва, гэтыя змены дапамогуць раскрыць патэнцыял кожнай кампаніі. Усе тры фірмы па-ранейшаму будуць належаць сузаснавальніку і цяперашняму кіраўніку Embracer Group Ларсу Вінгефорсу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.