Энтузіясты стварылі АІ-камеру, якая раздзявае людзей на фота
Мастак Маціяс Веф і дызайнер Бенедыкт Грос паказалі прататып фотакамеры, якая можа раздзяваць мадэлі на атрыманых здымках. У продаж камеру выпускаць не плануюць.

Элементы прылады раздрукавалі на 3D-прынтары. Камера абсталяваная шырокавугольным 37-мм аб’ектывам. Атрыманыя здымкі адпраўляюцца на сервер: уваходнымі данымі для генерацыі выяў будзе само фота, інфармацыя пра меркаваную позу і рысы асобы. Нейрасетка вылучае асаблівасці здымка: пол, раса, узрост, выраз твару, прычоска, формы цела і іншыя параметры мадэлі.
Атрыманы тэкст выкарыстоўваецца для апрацоўкі АІ, створаным на базе мадэлі Stable Diffusion. Твар чалавека з фота пераносяць на згенераваную выяву голага чалавека. Паводле слоў аўтараў праекта, на ўвесь працэс сыходзіць каля дзесяці секунд. Стваральнікі прататыпа заявілі, што такім чынам хочуць падахвоціць індустрыю да важнай дыскусіі пра патэнцыял АІ.
«Мэта праекта — справакаваць і паставіць пад сумнеў бягучую траекторыю развіцця генератыўнага АІ у стварэнні выяў цела. […] Гэты праект падахвочвае да важнай дыскусіі пра патэнцыял АІ, падкрэсліваючы згоду, справядлівасць алгарытмаў і ўплыў створаных АІ выяў на грамадства», — заявілі Веф і Грос.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Даже невооруженным глазом на маленьком фото видно, что итоговое изображение ниже шеи не соответствует оригиналу. А приклеить фото головы на туловище модели сумеет любой детсадовец с ножницами, камеры с искусственным интеллектом тут не надо, только и смысла в этом ноль.