Наступны Xbox атрымае «гульнявы АІ»
Уцечка ўнутранай перапіскі Microsoft паказала, што кампанія рыхтуе для наступнага пакалення кансолі тэхналогію «гульнявога АІ» (Gaming AI).

Рэдактар Windows Central Джэз Кордэн апублікаваў уцечку электроннай пошты прэзідэнткі Xbox Сары Бонд. У перапісцы абмяркоўваюць планы кампаніі па выпуску кансолі новага пакалення. У апублікаваным электронным лісце Бонд паказана, што наступнае пакаленне Xbox будзе абсталяванае апаратным забеспячэннем для АІ. Кампанія створыць новую Xbox, дзе рэалізуюць «самы вялікі тэхнічны скачок сярод усіх пакаленняў».
Падкрэсліваецца, што Gaming AI уключае мноства тэхналогій, накіраваных на паляпшэнне вопыту гульцоў і палягчэнне працы распрацоўшчыкаў і стваральнікаў кантэнту. Магчыма, Microsoft зоймецца стварэннем распрацоўкі сумесна з AMD. Ужо цяпер тэхналогіі NVIDIA DLSS і AI-powered Frame Generation прымяняюцца ў геймдэве, павялічваючы прадукцыйнасць і якасць выявы.
Укараненне АІ на праграмным узроўні дасць распрацоўшчыкам доступ да прасунутых інструментаў для аптымізацыі і распрацоўкі гульняў. AI, як чакаецца, будзе інтэграваны ў DirectX 12 або 13 у выглядзе больш прасунутай версіі API Work Graphs для DirectX. Таксама магчыма, што АІ пракрадзецца ў АС: у планах выпуск для Xbox версіі Windows з функцыяй Copilot. Рэліз новай кансолі Xbox чакаецца ў 2028 годзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.