У былым офісе EPAM у Мінску адкрылі гастрамол «у стылі завода робатаў»

Пра адкрыццё фудмола па адрасе Дуніна-Марцінкевіча, 3 паведаміў Onliner. Супрацоўнікі EPAM пазналі на фота свой офіс. 

4 каментарыя

На першым паверсе памяшкання цяпер размяшчаецца гандлёвы цэнтр, але яшчэ не ўсе крамы адкрыліся. Частка боксаў пазавешваная белым палатном. На другім — пляцоўка Urban gastromall «у стылі завода робатаў». 

Onliner

Раней гэтыя плошчы займаў EPAM. На «Яндэкс-картах» засталося фота ўвахода ў офіс.

Да 2020 года EPAM займаў у мінскіх бізнэс-цэнтрах каля 120 тысяч кв. метраў. За 2021–2022 гады кампанія вызваліла каля 80 тысяч кв. метраў офісных плошчаў у 5+ бізнэс-цэнтрах, або амаль 70% ад займаных офісаў. Часткова паўплывала пандэмія, часткова — скарачэнне каманды ў Беларусі.

У Мінску ў EPAM цяпер ёсць будынак на вул. Купрэвіча, у які кампанія пераехала ў 2015 годзе. Уласнікам яшчэ аднаго — бізнэс-цэнтра Клевер Парк», які будавала ізраільская Fishman Group, — яна стала на пачатку 2020 года.

На пачатку 2023 года штат вытворчых спецыялістаў EPAM скараціўся больш як на 50%. Паводле інфармацыі dev.by, усяго ў беларускім EPAM пры канцы 2022 года — з улікам усіх спецыялістаў — засталося каля 6 тысяч чалавек з 10+ тысяч. Вытворчых спецыялістаў — 4,5 тысячы. Па колькасці супрацоўнікаў беларускі офіс прайграе ўжо не толькі ўкраінскаму, але таксама польскаму і індыйскаму.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Актывы EPAM у Беларусі: мінус $20 млн за два з паловай гады
Па тэме
Актывы EPAM у Беларусі: мінус $20 млн за два з паловай гады
EPAM перавёз усіх, каго планаваў? Выдаткі на рэлакейт у 2023 рэзка ўпалі
Па тэме
EPAM перавёз усіх, каго планаваў? Выдаткі на рэлакейт у 2023 рэзка ўпалі
EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч
Па тэме
EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч

Читать на dev.by