EPAM скараціў глабальны штат і рэзка паменшыў выдаткі на рэлакейт

EPAM абнародаваў фінансавую справаздачнасць за першы квартал гэтага года. Кампанія павялічыла выручку і прыбытак, пры гэтым да мінімуму скараціла выдаткі на рэлакейт. Таксама паменшыўся глабальны штат EPAM.

47 каментарыяў

Выручка і прыбытак

За студзень-сакавік EPAM атрымаў выручку ў памеры 1,2 мільярда долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выручка павялічылася амаль на 40 мільёнаў долараў, або на 3,4%. Квартальная выручка адпавядае прагнозу, які кампанія зрабіла яшчэ ў лютым.

Па выніках другога квартала EPAM прагназуе атрымаць выручку ў памеры 1,19-1,20 мільярда долараў.

Сумарны чысты прыбытак кампаніі за першы квартал перавысіў 100 мільёнаў долараў — на 14% больш, ніж за першы квартал 2022 года. Адная з прычын росту прыбытку — рэзкае зніжэнне страт ад курсавых розніц. Калі па выніках студзеня-сакавіка мінулага года страта склала амаль 23 мільёны долараў, то па выніках студзеня-сакавіка гэтага года толькі 4,6 мільёна долараў.

Выдаткі на рэлакацыю

Ад першага квартала мінулага года — пасля пачатку вайны ва Украіне — EPAM пачаў адлюстроўваць у справаздачнасці выдаткі на рэлакейт сваіх супрацоўнікаў. У асноўным гэта былі затраты на пераезд спецыялістаў з Беларусі, Украіны і Расіі.

Усяго за мінулы год на рэлакацыю кампанія выдаткавала 39 мільёнаў долараў, з іх амаль палову (18, 7 мільёна долараў) — за першы квартал.

Судзячы з усяго, EPAM ужо перавёз асноўную частку спецыялістаў і сёлета рэлакуюцца толькі асобныя супрацоўнікі, пра што ўскосна сведчыць сума выдаткаў на рэлакейт. За студзень-сакавік яна склала ўсяго 212 тысяч долараў. Гэта мінімум за мінулы і гэты год.

Скарачаць выдаткі на рэлакацыю кампанія пачала ўжо ў другой палове мінулага года. Калі за першае паўгоддзе выдаткі склалі каля 33 мільёнаў долараў, то за другое паўгоддзе ўсяго каля 6 мільёнаў долараў.

Дапамога Украіне

Каб дапамагчы ўкраінскім супрацоўнікам і іх сем’ям, EPAM летась таксама запусціў праграму гуманітарнай дапамогі на 100 мільёнаў долараў. За мінулы год на гэтыя мэты кампанія выдаткавала амаль палову сумы — каля 45 мільёнаў долараў.

За першы квартал гэтага года ў рамках праграмы EPAM выдаткаваў крыху больш за 6 мільёнаў долараў. Для параўнання ў студзені-сакавіку мінулага года выдаткі перавысілі 25 мільёнаў долараў.

Штат EPAM

Глабальны штат EPAM за першы квартал скараціўся амаль на 2 тысячы чалавек. Калі на канец снежня 2022 года ў кампаніі працавала 59,3 тысячы супрацоўнікаў, то на канец першага квартала гэтага года — 57,4 тысячы.

Штат вытворчых спецыялістаў EPAM за квартал паменшыўся ад 52,9 тысячы да 51,1 тысячы.

Кампанія не публікуе ў квартальных справаздачах інфармацыю пра колькасць супрацоўнікаў у асноўных лакацыях. Нагадаем, за мінулы год штат вытворчых спецыялістаў беларускага офіса EPAM скараціўся ў два разы да 4,5 тысяч чалавек.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Wargaming пасунуў EPAM і лідзіруе па падатках у Літве
Па тэме
Wargaming пасунуў EPAM і лідзіруе па падатках у Літве
EPAM открыл два офиса в Колумбии (приезжал Добкин)
По теме
EPAM открыл два офиса в Колумбии (приезжал Добкин)
«Прадаў акцыі EPAM, кватэру, гадзіннік». Як айцішнікі адкрылі бізнэсы за мяжой
Па тэме
«Прадаў акцыі EPAM, кватэру, гадзіннік». Як айцішнікі адкрылі бізнэсы за мяжой
Вайна, канфіскацыя маёмасці, падаткі. EPAM расказаў пра рызыкі і актывы ў рэгіёне
Па тэме
Вайна, канфіскацыя маёмасці, падаткі. EPAM расказаў пра рызыкі і актывы ў рэгіёне

Читать на dev.by