EPAM прадае актывы ў Расіі. Паглядзелі, чым валодае кампанія ў рэгіёне
На пачатку лістапада стала вядома, што EPAM падпісаў пагадненне аб продажы актываў у Расіі трэцяму боку. Пра гэта гаварылася ў новай справаздачы для камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША.
Паглядзелі, якімі актывамі валодае EPAM у Расіі і ці змянілася іхная структура ўласнасці.
На пачатку лістапада стала вядома, што EPAM падпісаў пагадненне аб продажы актываў у Расіі трэцяму боку. Пра гэта гаварылася ў новай справаздачы для камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША.
Паглядзелі, якімі актывамі валодае EPAM у Расіі і ці змянілася іхная структура ўласнасці.
Як піша cnews са спасылкай на «Контур.Фокус», EPAM Systems наўпрост і праз аднайменную кіпрскую «дачку» валодае ў Расіі некалькімі арганізацыямі: ТАА «ЭПАМ Рашэнні», ТАА «ЭПАМ Сістэмз» і ТАА «Коўдвэб».
Мяркуючы з даных расійскага АДР, змен у схеме валодання кампаніямі пакуль не было. EPAM Systems належыць 100% долі ў «Эпам Сістэмз» і «Коўдвэб», «Эпам Сістэмз Лімітэд» (Кіпр) належыць 99% долі «ЭПАМ Рашэнні».
EPAM не называе пакупніка актываў і суму ўгоды. «Тэрміны завяршэння продажу залежаць ад звычайных умоў закрыцця ўгоды, уключаючы адабрэнне ўгоды расійскім урадам», — адзначаецца ў справаздачнасці.
На канец трэцяга квартала актывы EPAM у Расіі ацэньваліся амаль у 43 мільёны долараў.
На рахунках кампаніі знаходзілася 33,1 мільёна долараў, дэбіторская запазычанасць складала 8,8 мільёна долараў, сума забавязанняў расійскіх падраздзяленняў — амаль 11 мільёнаў долараў.
Актывы ў свеце
EPAM абнавіў інфармацыю пра ўсе доўгатэрміновыя актывы ў свеце. За трэці квартал яны нязначна зменшыліся — ад 211,1 да 209,7 мільёна долараў. Ад пачатку года кошт актываў знізіўся на 11%, або на 26 мільёнаў долараў.
Актывы ў Беларусі
Актывы EPAM у Беларусі ацэньваліся на канец верасня амаль у 60 мільёнаў долараў. За дзевяць месяцаў іхны кошт знізіўся на 15,7 мільёна долараў, або на 20%.
Доўгатэрміновыя актывы — гэта актывы з тэрмінам звароту большым за адзін год, якія выкарыстоўваюцца кампаніяй у сваёй дзейнасці. Да іх адносяць будынкі, машыны і абсталяванне, інвестыцыі ў даччыныя кампаніі, нематэрыяльныя актывы (напрыклад, ноу-хау, вынаходкі, праграмнае забеспячэнне) ды інш.
Актывы ва Украіне
Асноўная доля актываў EPAM знаходзіцца ва Украіне, іхны кошт перавышае 71 мільён долараў. Найдаражэйшы актыў — недабудаваны бізнэс-цэнтр у Кіеве, які ацэньваецца ў 51 мільён долараў. EPAM купіў гэтую нерухомасць летась.
Іншыя актывы EPAM ў Украіне:
агульны кошт карпарацыйных ноўтбукаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні супрацоўнікаў EPAM — 12,7 мільёнаў долараў;
кошт офіснага абсталявання — 5,9 мільёнаў долараў;
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ничего не поняла, разве им не запретили продавать?