EPAM і Wargaming увайшлі ў топ-3 ІТ-кампаній у Літве паводле выплачаных падаткаў
EPAM і Wargaming увайшлі ў топ-3 найбуйнейшых ІТ-бізнэсаў у Літве і ў топ-250 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. За трэці квартал яны заплацілі ў літоўскі бюджэт больш падаткаў, чым за папярэднія шэсць месяцаў.
EPAM і Wargaming увайшлі ў топ-3 найбуйнейшых ІТ-бізнэсаў у Літве і ў топ-250 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. За трэці квартал яны заплацілі ў літоўскі бюджэт больш падаткаў, чым за папярэднія шэсць месяцаў.
Паводле звестак Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры літоўскім Мінфіне, EPAM за трэці квартал заплаціў 3,4 мільёна еўра падаткаў. Гэта амаль у 4 разы больш, чым у першым квартале, і амаль у 2 разы больш, чым у другім.
Wargaming заплаціў у літоўскі бюджэт у трэцім квартале 2,9 мільёна еўра падаткаў — у 2,5 разы больш, чым за першы і другі кварталы.
Усяго за студзень-верасень падатковыя плацяжы EPAM склалі 6,1 мільёна еўра, Wargaming — 5,2 мільёна еўра. Сярод ІТ-кампаній, зарэгістраваных у Літве, толькі Western Union Processing Lithuania (дата-цэнтр амерыканскай Western Union) заплаціў больш (7,1 мільёна еўра).
За кошт павелічэння падатковых плацяжоў EPAM і Wargaming увайшлі ў топ-250 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы. Па выніках дзевяці месяцаў EPAM заняў у рэйтынгу 177 месца (па выніках паўгоддзя было 285 месца), Wargaming 206 (было 343).
Паводле звестак rekvizitai.vz.lt, у літоўскім офісе EPAM цяпер амаль 1,5 тысячы зарэгістраваных супрацоўнікаў. За вясну-восень каманда вырасла ў 4 разы. Сярэдні заробак за верасень склаў амаль 4,5 тысячы еўра (брута).
У літоўскім офісе Wargaming 989 супрацоўнікаў. Каманда ў Вільні вырасла за сакавік-кастрычнік больш чым у два разы. Сярэдні заробак за верасень склаў 5,7 тысячы еўра (брута).
Акрамя EPAM і Wargaming у падатковую статыстыку трапілі яшчэ некалькі ІТ-кампаній з беларускімі каранямі. Гэта Melsoft, Gurtam, Andersen, EIS Group. Таксама мы ўключылі ў рэйтынг вытворцу лічбавай оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide.
Гном. Дико звиняюсь, а разве аналогичные цифры по Беларуси чем то отличаюся?
Ну и самый прикольный вопрос. А как компания может поднять бабло на инфляции. На курсовой разнице еще понятно. А вот на инфляции как? )))
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Гном. Дико звиняюсь, а разве аналогичные цифры по Беларуси чем то отличаюся?
Ну и самый прикольный вопрос. А как компания может поднять бабло на инфляции. На курсовой разнице еще понятно. А вот на инфляции как? )))
вы серьезно ищете логику у бота?
Кто какое бабло поднимает? ЕПАМ или литовский бюджет? Или люди в Литве, оказывающие услуги понаехавшим? Или арендодатель жилья в Вильнюсе?
Или айтишник, продолжающий работать, так как его работа в Беларуси не может дальше работаться?
КГК стоит обратить внимание на эту отчетность - тут явно нарушения есть, и недополученная прибыль государства.
Пора им туда выезжать — на коленях просить вернуться в рай :)