EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч
Глабальны штат EPAM працягвае скарачацца. Пры канцы чэрвеня колькасць супрацоўнікаў у EPAM была мінімальнай за апошнія 2,5 года. Гэта вынікае з фінансавай справаздачнасці кампаніі за другі квартал.
Пры канцы чэрвеня ў EPAM працавала 55,6 тысячы спецыялістаў — менш за ўсё за апошнія 2,5 года. У параўнанні з чэрвенем 2022 года штат скараціўся амаль на 10%, за другі квартал гэтага года — на 3%.
Вытворчых спецыялістаў у EPAM упершыню за апошнія 2,5 года стала менш за 50 тысяч чалавек.
EPAM не публікуе квартальнай статыстыкі па змене колькасці супрацоўнікаў у асноўных лакацыях. Пры канцы мінулага года найбуйнейшы офіс EPAM быў ва Украіне. Там працавала 10,5 тысяч вытворчых спецыялістаў. У топ-3 таксама ўвайшлі Індыя і Польшча.
У Беларусі штат вытворчых спецыялістаў за мінулы год скараціўся ў два разы — ад 9,4 да 4,5 тысячы чалавек.
Паводле інфармацыі dev.by, усяго ў беларускім EPAM пры канцы 2022 года — з улікам усіх спецыялістаў — заставалася каля 6 тысяч чалавек з 10+ тысяч.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by