У EPAM рэзка ўпаў прыбытак. Палічылі выдаткі на сыход з Расіі і рэлакейт
EPAM апублікаваў фінансавую справаздачнасць за другі квартал і першае паўгоддзе. За красавік-чэрвень кампанія атрымала рэкордную выручку, пры гэтым чысты прыбытак упаў у шэсць разоў.
Кампанія ацаніла затраты на рэлакейт супрацоўнікаў з Беларусі і Расіі і выдаткі, звязаныя з сыходам з расійскага рынку. Выйшла каля 70 мільёнаў долараў.

Публікуем самыя цікавыя лічбы са справаздачы.
Выручка
У другім квартале EPAM абнавіў рэкорд па суме квартальнай выручкі, атрымаўшы амаль 1,2 мільярда долараў — на 35,6% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Атрыманая выручка аказалася вышэйшай за прагназаваную на 50+ мільёнаў долараў. Раней кампанія планавала атрымаць па выніках другога квартала 1,14 мільярда долараў.
Па выніках паўгоддзя выручка EPAM перавысіла 2,3 мільярда долараў. Гэта на 42% больш, чым за такі ж перыяд 2021 года.
Чысты прыбытак
А вось чысты прыбытак кампаніі рэзка ўпаў. За другі квартал ён склаў усяго 18,6 мільёна долараў супраць 114,7 мільёна долараў у другім квартале мінулага года.
У цэлым за паўгоддзе чысты прыбытак кампаніі ўпаў у два разы — з 223,7 да 108,3 мільёна долараў.
Як відаць, на чыстым прыбытку адбіліся курсавыя розніцы. Як вынікае са справаздачнасці EPAM, за другі квартал страты кампаніі ад курсавых розніц склалі 85,9 мільёна долараў, у той час як у мінулым годзе за такі ж перыяд страты не перавысілі 5 мільёнаў долараў.
Сумарна за паўгода страты ад курсавых розніц склалі амаль 109 мільёнаў долараў. Для параўнання, за студзень-чэрвень мінулага года страты былі ўсяго 2,4 мільёна долараў.
Дапамога Украіне
У сакавіку EPAM заявіў аб выдзяленні 100 мільёнаў долараў у якасці дапамогі сваім супрацоўнікам ва Украіне. Выдаткі на гэтыя мэты кампанія пачала публікаваць у сваёй справаздачнасці. На канец чэрвеня, паводле звестак EPAM, на гуманітарную дапамогу было выдаткавана 34 мільёны долараў.
Сыход з Расіі
У сакавіку EPAM заявіў аб сыходзе з расійскага рынку. Праз чатыры месяцы кампанія падлічыла, што страціла праз гэта больш за 35 мільёнаў долараў (без уліку рэлакейту).
больш за 16 мільёнаў долараў склалі выдаткі, звязаныя са звальненнем супрацоўнікаў;
амаль 20 мільёнаў долараў — гэта страты ад абясцэньвання актываў у Расіі і спынення магчымасці выкарыстоўваць актывы.
Рэлакейт
Сыход з расійскага рынку вымусіў EPAM рэлакаваць супрацоўнікаў з Расіі ў іншыя краіны. Адначасова EPAM перавозіць у іншыя лакацыі і супрацоўнікаў беларускага офіса. За паўгода выдаткі на гэтыя мэты (аплата праезду, арэнды кватэр і харчавання) перавысілі 33 мільёны долараў. Колькі грошай кампанія выдаткавала асобна на рэлакейт супрацоўнікаў з Беларусі, EPAM не публікуе.
Штат EPAM
Глабальны штат EPAM між тым зведаў змены. На канец чэрвеня ў кампаніі працавала 61,3 тысячы супрацоўнікаў. Гэта на 43% больш, чым на канец чэрвеня мінулага года. Аднак за другі квартал агульны штат EPAM нязначна скараціўся (на 0,5%).
Таксама за красавік-чэрвень знізілася колькасць вытворчых спецыялістаў — з 55,1 да 54,8 тысячы чалавек. З аднаго боку, штат скараціўся мінімальна, з другога боку, гэта адбылося ўпершыню за апошнія паўтара года.
Пад вытворчым штатам маюць на ўвазе супрацоўнікаў кампаніі, якія працуюць на ІТ-праектах. Гэта не толькі інжынеры, але і бізнэс-аналітыкі, менеджары, дызайнеры і іншыя спецыялісты.
У фінансавай справаздачы кампаніі не ўдакладняецца колькасць каманд у асноўных лакацыях.
У маі кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін агучыў планы па памяншэнні вытворчага штату ў рэгіёне Беларусь-Украіна-Расія да 30% ад колькасці ўсіх вытворчых спецыялістаў EPAM у свеце (пры канцы 2021 года гэтая доля складала 60%). Пазней у кампаніі ўдакладнілі, што штат плануецца скараціць за кошт змяншэння колькасці прадакшн-спецыялістаў у Расіі і Беларусі. Нагадаем, яшчэ ўвесну кампанія прыпыніла найманне супрацоўнікаў у беларускі офіс.
Адначасова EPAM актыўна павялічвае штат літоўскага офіса. Паводле звестак Rekvizitai.lt, на сёння тут ужо працуе 1,3+ тысячы спецыялістаў. За апошнія тры месяцы штат літоўскага офіса EPAM вырас больш чым у тры разы.
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
Вообще ЕПАМ большие молодцы в текущей ситуации, такой помощи и поддержки своим сотрудникам очень мало кто оказывает. Сильно улучшилось моё мнение о них после начала войны.
Компания финансово обеспечила эвакуацию сотрудников с семьями из прифронтовых городов Украины.
Что касается работников из РБ, то практически все желающие получили единовременную стипендию на переезд в другие страны (с семьями). Плюс помощь в оформлении виз, ВНЖ и прочих документов.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 жніўня 2022, 23:38
Выручка выросла, значит мировое IT всё ещё на подъёме, что бы кто то не говорил. Прибыль Урала, значит деньги умеют делать в основном за счёт продажи дешёвой рабсилы. Тут интересно какая тенденция будет превалировать в дальнейшем по отношению к компании. Будет ли расти пакет заказов при растущей стоимости разработчика или нет. Если да, то это хороший сигнал для всех оставшихся - стоимость наших услуг будет расти. Если нет, то это плохой сигнал для ЕПАМ, и хороший для оставшихся - объем заказов для нас будет расти.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Did EPAM disclose the average costs of employing someone in different countries? This seems like the biggest threat to their profit margin.
Скорее это долгосрочные инвестиции в собственную репутацию и в лояльность сотрудников.
А тем временем доходы бюджета России от нефти и газа упали на 23%
Вообще ЕПАМ большие молодцы в текущей ситуации, такой помощи и поддержки своим сотрудникам очень мало кто оказывает. Сильно улучшилось моё мнение о них после начала войны.
В чем именно выражена их поддержка?
Компания финансово обеспечила эвакуацию сотрудников с семьями из прифронтовых городов Украины.
Что касается работников из РБ, то практически все желающие получили единовременную стипендию на переезд в другие страны (с семьями). Плюс помощь в оформлении виз, ВНЖ и прочих документов.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 жніўня 2022, 23:38
Нагляднее всего состояние дел EPAM отражает реакция рынка акций на последний отчет. Все у EPAM хорошо и будет еще лучше.
Выручка выросла, значит мировое IT всё ещё на подъёме, что бы кто то не говорил. Прибыль Урала, значит деньги умеют делать в основном за счёт продажи дешёвой рабсилы. Тут интересно какая тенденция будет превалировать в дальнейшем по отношению к компании. Будет ли расти пакет заказов при растущей стоимости разработчика или нет. Если да, то это хороший сигнал для всех оставшихся - стоимость наших услуг будет расти. Если нет, то это плохой сигнал для ЕПАМ, и хороший для оставшихся - объем заказов для нас будет расти.
Прибыль упала из-за одноразовых накладных расходов (релокация).
Урала - упала, автоподстановка наше всё. :)
Интересно, они в Польшу не планируют? Могли бы помочь.