ЕС рыхтуецца абвінаваціць Microsoft у манаполіі праз Teams
Еўракамісія плануе выставіць абвінавачванні на адрас кампаніі. Рэгулятар лічыць, што распрацоўшчык прадуктаў для відэасувязі можа падрываць сумленную канкурэнцыю на рынку.

Паводле даных Financial Times, у Еўракамісіі занепакоеныя дамінуючым становішчам праграмы Microsoft Teams і імкненнем Microsoft абмежаваць карыстальнікам доступ да альтэрнатыўных рашэнняў. Teams інтэграваны ў пакет офісных праграм Microsoft 365, а цэнавая палітыка абцяжарвае выбар іншых сэрвісаў.
Расследаванне па справе доўжылася ад 2020 года пасля скаргі, пададзенай Slack. Бакі не раз вялі перамовы на гэтую тэму, і Microsoft ішла на некаторыя саступкі. Напрыклад, кампанія прапанавала аддзяліць Teams ад іншых сваіх прадуктаў.
Еўракамісія палічыла гэтыя меры недастатковымі: у праграме адсутнічае сумяшчальнасць і пераноснасць даных паміж Teams і сэрвісамі канкурэнтаў. У выпадку парушэння антыманапольнага заканадаўства ЕС штраф для кампаніі складзе да 10% гадавой выручкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Teams тупейшее приложение и тормазнейшее.
А что не тупейшее и не тормознейшее?
Шлак тоже тормозное гуано.
Щастя нет :(