Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft укладзе 4 млрд еўра ў Францыю, Amazon створыць 3 тысячы працоўных месцаў

Microsoft і Amazon паабяцалі буйныя інвестыцыі ў Францыю ў рамках штогадовага бізнэс-форуму Choose France, паведамляе Reuters.

1 каментарый

Прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт заявіў, што яго кампанія збіраецца ўкласці ў краіну €4 млрд. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на распрацоўку штучнага інтэлекту. Таксама тэхнагігант пабудуе дата-цэнтр у французскім горадзе Мюлуз.

Amazon між тым інвестуе ў Францыю €1,2 млрд. Яна плануе стварыць тут больш за 3 тысячы новых пастаянных працоўных месцаў у дадатак да ўжо існых 22+ тысяч супрацоўнікаў у воблачным бізнэсе і рытэйле. Для падтрымкі развіцця генератыўнага АІ у краіне будзе пашыраная інфраструктура воблачнага сэрвісу AWS у Парыжы.

У Францыі базуюцца такія АІ-стартапы, як Mistral і Poolside. Meta і Google адкрылі тут цэнтры АІ-даследаванняў.

Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Па тэме
Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Amazon не будзе спансаваць новыя грын-карты замежным супрацоўнікам мінімум да канца года
Amazon не будзе спансаваць новыя грын-карты замежным супрацоўнікам мінімум да канца года
Па тэме
Amazon не будзе спансаваць новыя грын-карты замежным супрацоўнікам мінімум да канца года

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

А потом все наиграются с ИИ и будут сокращать?)