ЕС і ЗША ўзмоцняць супрацоўніцтва па рэгуляванні АІ

Еўрапейскі саюз і ЗША плануюць супрацоўнічаць у галіне рэгулявання штучнага інтэлекту, а таксама падтрымліваць укараненне тэхналогій у краінах, якія развіваюцца.

Пакінуць каментарый

Паводле даных TechCrunch, падрабязнасці супрацоўніцтва абвесцяць на пасяджэнні Рады па гандлі і тэхналогіях ЕС-ЗША (TTC) у пятніцу, 5 красавіка. TTC быў створаны падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа, каб забяспечыць супрацоўніцтва заканадаўцаў у пытаннях гандлёвай і тэхналагічнай палітыкі.

Гэта будзе шостае пасяджэнне Рады ад моманту пачатку працы форуму ў 2021 годзе. Эксперты мяркуюць, што перспектыва другога прэзідэнцкага тэрміну Трампа вымусіць сяброў Рады максымізаваць магчымасці для сумеснай працы ўжо цяпер. У першую чаргу заканадаўцы абмяркуюць закон аб АІ, які набывае моц, бо быў нядаўна прыняты Еўрапарламентам.

В Европе приняли первый в мире закон об ИИ. Что в него входит?
По теме
В Европе приняли первый в мире закон об ИИ. Что в него входит?

Крыніцы выдання заявілі, што супрацоўніцтва засяродзіцца на дзвюх тэмах — гэта бяспека АІ-мадэляў і стандартызацыя галіны. Таксама Рада зверне ўвагу на сумесную даследчую дзейнасць, якая дазволіць укараняць тэхналогіі АІ у краінах, якія развіваюцца, і дзяржавах Глабальнага Поўдня ў ахове здароўя, сельскай гаспадарцы, энергетыцы.

У сакавіку ЗША і Вялікабрытанія падпісалі пагадненне аб партнёрстве ў галіне бяспекі штучнага інтэлекту. Супрацоўніцтва паміж ЗША і ЕС будзе насіць, відаць, больш агульны характар, у тым ліку працу па электроннай ідэнтыфікацыі грамадзян і антыманапольнай дзейнасці.

Обучение ИИ-моделей может остановиться: в интернете кончились данные
По теме
Обучение ИИ-моделей может остановиться: в интернете кончились данные

Летась урад Вялікабрытаніі заявіў, што вядучыя распрацоўшчыкі АІ Anthropic, DeepMind і OpenAI абавязаліся даваць брытанскім рэгулятарам «ранні або прыярытэтны доступ» да іх АІ-мадэляў для падтрымкі даследаванняў у галіне ацэнкі і бяспекі такіх сістэм.

На брытанскім саміце па АІ у лістападзе мінулага года міністарка гандлю ЗША Джына Раймонда абвясціла аб стварэнні інстытута бяспекі АІ, які будзе падсправаздачны міністэрству і стане падраздзяленнем Нацыянальнага інстытута стандартаў і тэхналогій. Новая арганізацыя будзе супрацоўнічаць з іншымі групамі па бяспецы АІ, створанымі ўрадамі партнёраў ЗША.

Навукоўцы знайшлі новы спосаб прымусіць АІ гаварыць на забароненыя тэмы
Па тэме
Навукоўцы знайшлі новы спосаб прымусіць АІ гаварыць на забароненыя тэмы
АІ выявіўся на 82% больш пераканаўчым у спрэчцы, чым чалавек
Па тэме
АІ выявіўся на 82% больш пераканаўчым у спрэчцы, чым чалавек
OpenAI адкрыла доступ да ChatGPT без рэгістрацыі
Па тэме
OpenAI адкрыла доступ да ChatGPT без рэгістрацыі

Читать на dev.by